Астравец

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Горад
Астравец
Астравец. Касцёл Св. Касмы і Даміяна (02).jpg
Касцёл Св. Касмы і Даміяна
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першае згадванне
Горад з
Насельніцтва
12 837 чалавек[1] (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
1591
Аўтамабільны код
4
Астравец на карце Беларусі ±
Астравец (Беларусь)
Астравец
Астравец (Гродзенская вобласць)
Астравец

Астраве́ц[2] (трансліт.: Astraviec) — горад[3] у Гродзенскай вобласці Беларусі, цэнтр Астравецкага раёна, на р. Лоша. За 250 км на паўночны ўсход ад Гродна, 4 км ад чыгуначнай станцыі Гудагай на лініі Маладзечна — Вільнюс. Аўтадарогай звязаны з Ашмянамі. Насельніцтва складае 14 147 чалавек (2021).

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва горада мае славянскае паходжанне і паходзіць ад умацаванага вострава на правым беразе ракі Лоша, якая працякае праз увесь Астравец. Агулам з асновай «востраў» або вытворнымі ад яе ў Беларусі маецца каля 80 назваў[4].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вялікае Княства Літоўскае[правіць | правіць зыходнік]

Першы пісьмовы ўпамін пра Астравец датуецца 1468, калі ўладар Геранёнаў Юрый Гаштольд запісаў тутэйшаму касцёлу Найсвяцейшай Дзевы Марыі і Усіх Святых уклад у дзве меры мёду штогод[5]. У 1542 па смерці Станіслава Гаштольда мястэчка перайшло да вялікага князя Жыгімонта Старога, які перадаў яго сыну Жыгімонту Аўгусту. У 1546 годзе Жыгімонт Аўгуст падараваў Астравец Гераніму Карыцкаму. З 1600 мястэчка знаходзілася ў валоданні Яна Корсака[6], які ў 1616 зрабіў укладавы запіс на будаўніцтва дамініканскага кляштара і касцёла Святых Казьмы і Дзям’яна.

У часы вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 16541667 гадоў маскоўскія захопнікі спустошылі Астравецкі кляштар дамініканцаў[6]. У XVIII ст. пры кляштары існаваў шпіталь. На 1775 года у мястэчку на 13 валоках зямлі размяшчалася 21 гаспадарка[6]. У 1777 у Астраўцы адкрылася першая школа. У 1785 пачалося будаванне новага мураванага касцёла і кляштара дамініканцаў.

Расійская імперыя[правіць | правіць зыходнік]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Астравец апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім, пазней Ашмянскім павеце Віленскай губерні. У 17971891 гадах у Літоўскай губерні. У XIX ст. мястэчка знаходзілася ў валоданні Кастравіцкіх, Сыцянак, Жылінскіх. Выхадцам з роду Жылінскіх быў меліяратар Палесся XIX ст. Іосіф Жылінскі, з роду Кастравіцкіх — французскі паэт Гіём Апалінэр, беларускі празаік Карусь Каганец.

На 1886 у Астраўцы было 22 двары, млын, піларама, цагельня, бровар, тартак (архітэктар М. Прозараў[7]), майстэрня дрэнажных труб. У 1888 годзе конная чыгунка злучыла мястэчка з станцыяй Слабодка (Гудагай).

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

У 1905 годзе тут дзейнічала «Астравецкае таварыства», звязанае з Віленскай арганізацыяй РСДРП.

У Першую сусветную вайну ў 1915 годзе Астравец занялі нямецкія войскі.

25 сакавіка 1918 згодна з Трэцяй Устаўной граматай Астравец абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 у адпаведнасці з пастановай I з’езду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[8]. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года мястэчка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства.

У 1939 годзе Астравец увайшоў у БССР, дзе ў 1940 стаў цэнтрам раёна. У Другую сусветную вайну з чэрвеня 1941 да 3 ліпеня 1944 мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 25 красавіка 1958 года вёска Астравец атрымала статус пасёлка гарадскога тыпу[9].

У 1994 годзе у Астраўцы паставілі помнік Іосіфу Гашкевічу. У маі 1997 і кастрычніку 2002 гадоў у мястэчку прайшлі 1-я і 2-я Міжнародныя Гашкевіцкія чытанні. 14 чэрвеня 2007 года адбылося афіцыйнае зацверджанне герба і сцяга Астраўца. 27 сакавіка 2012 года паселішча атрымала статус горада.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Паводле дадзеных аддзела статыстыкі Астравецкага райвыканкама, у перыяд з 1999 па 2009 колькасць насельніцтва скарацілася на 364 чалавекі (з 8 629 на 8 265). Аднак у 2010-х тэндэнцыя змянілася. Па перапісу 2019 года астраўчан стала больш на 4044 (больш за 45%). Дзяцей у горадзе — 22,5%, працаздольнага насельніцтва — 62,5%, асоб пенсійнага ўзросту — 15%. Сярэдні ўзрост гараджан склаў 35 гадоў[10]. У працэнтным і колькасным дачыненні беларусы пераважалі. Меліся буйныя дыяспары палякаў, літоўцаў, рускіх і ўкраінцаў[11]. Доля апошніх двух павялічылася за кошт будаўніцтва БелАЭС[12].

Колькасць насельніцтва[13][14][15][16][17][18]:
Колькасць насельніцтва (па гадах)
1959 1970 1979 1989 2006 2018 2019 2020 2021
4 277 3 240 4 959 7 675 8 252 10 878 12 309 13 229 14 147
Нацыянальны склад па перапісу 2009 года[19][20]
усяго (2009) беларусы палякі рускія літоўцы украінцы
8285 7265 87,69 % 410 4,95 % 391 4,72 % 113 1,36 % 64 0,77 %

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Цэнтр горада сфарміраваны ў левабярэжнай частцы. Галоўная вось — вул. Ленінская, якая перасякае горад з захаду на ўсход. На перасячэнні вуліц Ленінскай, Валадарскага, Кастрычніцкай, Карла Маркса ўтворана прамавугольная ў плане цэнтральная плошча. Сетка вуліц прамавугольная, квартальная, у цэнтры — дамы 2-3-павярховыя, на ўскраінах аднапавярховая забудова сядзібнага тыпу. Старая частка горада забудавана па генплане 1992 года: ва ўсходняй частцы пабудаваныя 5-павярховыя жылыя дамы, у раёне вуліцы Гагарына — індывідуальная забудова. Пабудаваны будынкі «Беларусбанка», гандлёвы дом «Анастасія», Петрапаўлаўская царква і інш.

Да 2021 года, пасля будаўніцтва БелАЭС і росту колькасці насельніцтва, у горадзе з’явіліся тры новыя мікрараёны[21].

Адначасна былі рэканструяваны старыя вуліцы. Выраблена добраўпарадкаванне берагоў рэк, створаны новыя пад’язныя і абыходныя дарогі, масты, абноўленыя інжынерныя сеткі. У поймах рэк Лоша і Кавалёўка, якія праходзяць у межах горада, паблізу мікрараёна № 1 і мікрараёна № 2, ва ўладкаваныя пешаходна-рэкрэацыйнай зоны з мастамі і алеямі. Ля берагоў створаны месцы для адпачынку і заняткаў спортам, пракладзеныя пешаходныя і веладарожкі. Тут узвялі дзве новыя школы, чатыры дзіцячыя садкі з басейнамі, дом творчасці дзяцей і моладзі, новую бальніцу, ФВК, стадыён і спартыўна-аздараўленчы комплекс, боўлінг-цэнтр, більярд і спорт-бар[22].

За сродкі Дзяржінвестпраграмы ў райцэнтры пабудавана каля 210 тысяч квадратных метраў жылля, у тым ліку для тых, хто працуе на БелАЭС[22].

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Прамысловасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўнымі прамысловымі прадпрыемствамі горада з’яўляюцца[23]:

  • ААТ «Астравецкі завод „Радыёдэталь“» — шнуры армаваныя відэльцам, электраўстановачныя вырабы, электраразмеркавальную апаратуру, вузлы і дэталі для машынабудавання, розныя металічныя вырабы;
  • Астравецкае ўнітарнае камунальнае прадпрыемства бытавога абслугоўвання — швейныя вырабы, рытуальныя прыналежнасці, жалезабетонныя вырабы;
  • ІП ТАА «Тэхнапласт» — укладышы і скрынкі для кандытарскіх вырабаў.

Гандаль[правіць | правіць зыходнік]

На 2021 год, паводле дадзеных ад райвыканкама, у горадзе дзейнічалі 43 крамы харчовых і 145 нехарчовых тавараў. У ліку апошніх: 20 магазінаў адзення і абутку; 18 будаўнічых матэрыялаў, сантэхнікі і інструментаў; 12 кіёскаў; 10 аптэк; 10 крам, бытавой хіміі і касметыкі; 8 бытавой тэхнікі і гаспадарчых тавараў; 7 аўтазапчастак; 6 зоамагазіны і ветэрынарных аптэк; 5 рытуальных тавараў; 5 тавараў для дзяцей; 5 салонаў сувязі; 4 мэблі; 4 кветак і сувеніраў; 3 аўтамабільныя заправачныя станцыі; 3 канцылярыі; 2 штор і тканак; 1 ювелірных вырабаў. Астатнія 22 аднесены да «іншых аб’ектаў»[24].

У гэты спіс не трапіў рынак Астравецкага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства. Тут пераважна гандлююць прыезджыя з Іўеўскага, Столінскага раёнаў, Пінска і суседніх Ашмян[25].

Таксама ў пералік не ўнесены гандлёвы цэнтр «ZAMI», у якім размешчаны прадуктовы гіпермаркет, магазін бытавой тэхнікі, піцэрыя, кафэ і больш за 30 розных магазінаў[26]. Акрамя яго ёсць яшчэ два цэнтра — «Дом быту» і «Талер»[27]. Функцыянуе гандлёвы дом «Юлія»[28].

Гасцінічны бізнес[правіць | правіць зыходнік]

У горадзе дзейнічаюць гасцініцы «Радуга» і «Sun Hotel»[29], а таксама турыстычная сядзіба «Міні-Швейцарыя»[30].

Сацыяльная інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

На 2021 год у Астраўцы працавалі тры сярэднія школы і гімназія[31]. Апошняя да 2004 года[32] з’яўлялася СШ №2[33]. У студзені 2015 года гімназія пераехала ў новы будынак у 1-м мікрараёне[34], а ранейшы зноў стала 2-й сярэдняй школай[33]. У 2019 годзе адкрылася яшчэ 3-я сярэдняя школа[35].

Ахова здароўя[правіць | правіць зыходнік]

З лютага 2020 года ў Астраўцы пачала працу новая раённая бальніца. Адкрыты тры корпусы, пачалі працу 13 аддзяленняў, пяць з якіх міжраённыя, на 232 ложкі. Яшчэ два корпуса былі здадзены ў чэрвені. Усяго ў складзе бальніцы 16 аддзяленняў, у тым ліку міжраённыя і нават міжабласныя, на 382 ложкі[36].

Астравецкая цэнтральная раённая клінічная бальніца (ЦРКБ) будавалася па індывідуальным праекце як шматфункцыянальны медцэнтр. Персанал прыцягвалі з іншых рэгіёнаў, у тым ліку дзякуючы магчымасці атрымаць арэнднае жыллё. ЦРБК уваходзіць у лік апорных бальніц Гродзенскай вобласці, тут сканцэнтравалі дарагое высокатэхналагічнае абсталяванне і адпаведнага ўзроўню спецыялістаў. Шэраг аддзяленняў бальніцы афіцыйна маюць статус міжраённых, гэта значыць абслугоўваюць не толькі жыхароў Астравецкага раёна. Ёсць тут і свая ПЦР-лабараторыя, яе стварэнне было адным з гуманітарных праектаў «Расатама», які вёў будаўніцтва АЭС у Астраўцы[37].

Культура[правіць | правіць зыходнік]

У 1967 годзе адкрыта Астравецкая дзіцячая музычная школа, якая з 2007 года ператворана ў дзіцячую школу мастацтваў. Яшчэ адна рэарганізацыя сістэмы была праведзена ў канцы 2011 года, згодна з якой усе пяць школ мастацтваў і музычных школ раёна былі аб’яднаны ў адну ўстанову. З 1 студзеня 2012 года была створана дзяржаўная ўстанова адукацыі «Астравецкая дзіцячая школа мастацтваў», у якую ўвайшлі непасрэдна базавая школа і 4 філіялы[38].

Рашэннем Астравецкага раённага выканаўчага камітэта № 727 ад 29 снежня 2014 года з 3 сакавіка 2015 года Дзяржаўная ўстанова культуры «Астравецкі раённы дом культуры» шляхам зліцця з дзяржаўнай установай культуры «Астравецкі раённы цэнтр рамёстваў» была рэарганізавана ў дзяржаўную ўстанову «Астравецкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці»[39]. У горадзе размешчаны раённая і дзіцячая бібліятэкі[40].

5 сакавіка 2021 года ў Астраўцы адкрыўся новы будынак шматфункцыянальнага комплексу сацыяльна-культурнага прызначэння і творчасці моладзі. Плошча новага будынка склала амаль 10 тыс. кв. м. тут размясціліся адразу некалькі ўстаноў культуры. У новым комплексе свае плошчы атрымаў раённы гісторыка-этнаграфічны музей, які раней меў толькі фондасховішча. На першым паверсе цэнтра размясцілі экспазіцыю, прысвечаную Астравецкаму краю. На другі паверх цэнтра пераехала раённая бібліятэка. Да ўваходзін поўнасцю абноўлена тэхнічнае аснашчэнне бібліятэкі з 40 тыс. фондам. Трэці паверх будынка заняў раённы цэнтр культуры. Тут з’явіўся шматфункцыянальная зала, якая можа трансфармавацца пад розныя мерапрыемствы. Таксама ў будынку адкрыўся кафетэрый. Працуе 3D-кіназала на 30 месцаў. На цокальным паверсе адкрыўся трэнажорная зала. Тут жа размясцілася Астравецкае бюро Ашмянскага філіяла РУП «Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры»[41].

Спорт[правіць | правіць зыходнік]

Для арганізацыі фізкультурна-аздараўленчай і спартыўнай работы ў Астраўцы ёсць 65 спартыўных аб’ектаў[42]. У раённы фізкультурна-спартыўны клуб (ФСК) уваходзяць: спартыўна-аздараўленчы комплекс «Імпульс», адміністрацыйна-спартыўны комплекс «Стадыён», хакейная каробка і вяровачны гарадок. Астравецкі раён удзельнічае ў міжнародным праекце «Планета баскетбола-аранжавы атам». У 2019 годзе пры пры падтрымцы «Расатама» ў двары гімназіі № 1 пабудавана сучасная пляцоўка для гульні ў баскетбол 3×3 з унікальным пакрыццём[43]. У гэты ж час быў заснаваны футбольны клуб «Астравец».

З красавіка 1964 года дзейнічае дзіцяча-юнацкая спартыўная школа. Заснавальнікам яе стаў Аддзел адукацыі райвыканкама. У розныя гады ў Астравецкай ДЮСШ культываваліся лыжны спорт, хакей, вольная барацьба, лёгкая атлетыка і бокс. Вучэбна-выхаваўчы працэс арганізуецца на спартыўнай базе ўстаноў адукацыі і аграгарадкоў раёна, спартыўнай залы «Старт», САК «Імпульс». На 2021 год культываваліся чатыры віды спорту: бокс, грэка-рымская барацьба, гандбол і лёгкая атлетыка. Да гэтага перыяду ў школе падрыхтавана з ліку выпускнікоў і навучэнцаў: 5 мастроў спорту міжнароднага класа, 4 майстры спорту Беларусі і 18 кандыдатаў у майстры спорту[44]

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

  • Кляштар дамініканцаў

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Гістарычная частка[правіць | правіць зыходнік]

Установы

Спадчына

Гарадскі парк

Мікрараён №1 і №2[правіць | правіць зыходнік]

Установы

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Ольга Хотянович. Сколько нас, островчан, показала перепись // Астравецкая праўда, 10 октября 2020
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  3. Островец стал городом(руск.) . Праверана 29 сакавіка 2012.
  4. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 277.
  5. Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji wileńskiej // Codex diplomaticus ecclesiae cathedralis necnon Dioeceseos Vilnensis. T. 1, Krakow, 1948. Дакумент № 260.
  6. 6,0 6,1 6,2 Брэгер Г. Астравец // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 259. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
  7. Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892 (руск.) 
  8. 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002.— 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  9. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб пераўтварэнні вёскі Астравец, Астравецкага раёна, Маладзечанскай вобласці, у гарадскі пасёлак ад 25 красавіка 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 4.
  10. Ольга Хотянович. Сколько нас, островчан, показала перепись // газета «Астравецкая праўда», 10 октября 2020
  11. Национальный состав населения Гродненкой области
  12. Мизерные зарплаты, плохие жилищные условия, после работы «вечером все бухают»: работники о строительстве Белорусской АЭС
  13. Всесоюзная перепись населения 1959 г. Численность городского населения союзных республик (кроме РСФСР), их территориальных единиц, городских поселений и городских районов по полу. Демоскоп Weekly. Праверана 14 лютага 2019.
  14. Всесоюзная перепись населения 1970 г. Численность городского населения союзных республик (кроме РСФСР), их территориальных единиц, городских поселений и городских районов по полу. Демоскоп Weekly. Праверана 14 лютага 2019.
  15. Всесоюзная перепись населения 1979 г. Численность городского населения союзных республик (кроме РСФСР), их территориальных единиц, городских поселений и городских районов по полу. Демоскоп Weekly. Праверана 14 лютага 2019.
  16. Всесоюзная перепись населения 1989 г. Численность городского населения союзных республик, их территориальных единиц, городских поселений и городских районов по полу. Демоскоп Weekly. Праверана 14 лютага 2019.
  17. Статистический ежегодник Гродненской области. — Гродно, 2013. — С. 43-45.
  18. Статистический ежегодник Гродненской области. — Мн.: Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2018. — С. 44-46.
  19. Перепись населения 2009. Национальный состав Республики Беларусь. Том 3. — Мн., 2011 — С. 120—121.
  20. Национальный состав Гродненской области (бюллетень)
  21. Новый Островец с тремя микрорайонами. Какие дома возводят в городе атомщиков?
  22. 22,0 22,1 Электробусы, новые магистральные улицы и жилые кварталы. Какие планы у белорусского города атомщиков на 2020 год?
  23. Промышленность
  24. Торговые объекты города Островца
  25. Ольга Хотянович. Можно ли на островецком рынке купить местные овощи и ягоды // Газета «Островецкая правда», 31 августа 2017
  26. Официальный сайт
  27. Торговые центры в Островце, торговые центры рядом со мной на карте — Яндекс.Карты
  28. ТД "Юлия", Островец - Рейтинг, отзывы, контакты
  29. https://www.sunhotel.by/
  30. Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
  31. Учреждения образования района Островецкого района
  32. Кого возьмут в гимназию?
  33. 33,0 33,1 «Могу объяснять одну тему и два, и пять, и десять раз». Репортаж из школы № 2 Островца, где в классах интегрированного обучения занимаются 12 ребят
  34. В белорусском городе атомщиков Островце открыли гимназию и детский сад
  35. В Островце открылась новая школа (+видео)
  36. В ОСТРОВЦЕ ОТКРЫЛАСЬ РАЙОННАЯ БОЛЬНИЦА — САМАЯ ТЕХНОЛОГИЧНАЯ В РЕГИОНЕ
  37. Островец: за 10 лет от городского поселка к самому быстрорастущему райцентру
  38. Государственное учреждение образования "Островецкая детская школа искусств"
  39. Государственное учреждение «Островецкий районный центр культуры и народного творчества»
  40. Государственное учреждение культуры «Островецкая районная библиотека»
  41. Многофункциональный культурный центр открылся в Островце
  42. Физкультура и спорт
  43. РЕПОРТАЖ: Новейшая история Островца: превращение из горпоселка в атомград
  44. учреждение "Островецкая специализированная детско-юношеская школа олимпийского резерва"

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]