Геранім Эміліяні
Геранім Эміліяні | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 1486[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 лютага 1537[1] |
Месца смерці | |
У ліку | святы і каталіцкі святы[d] |
Дзень памяці | 8 лютага[2] |
![]() |
Геранім Эміліяні (1486, Венецыя — 8 лютага 1537, Бергама) — каталіцкі святы.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Жадаючы вайсковай кар’еры, ён пачаў служыць і стаў афіцэрам, а пазней — генералам. Падчас адной з бітваў Геранім трапіў у палон. Пасля вызвалення ён пакінуў службу і прысвяціў сваё жыццё Касцёлу. У 30 гадоў прыняў святарскае пасвячэнне, пасля чаго заснаваў шмат дзіцячых дамоў на поўначы Італіі.
Цэнтрам яго дабрачыннай дзейнасці стала мястэчка Самаска ў Ламбардыі, дзе ў 1532 годзе заснаваў законную супольнасць рэгулярных клерыкаў — самасцаў, мэтаю якой стала апека над сіротамі і ўбогімі. Праз 8 гадоў супольнасць была зацверджана Папам, але сам заснавальнік так і не ўступіў у яе. Геранім Эміліяні памёр ад чумы ў Самасцы 8 лютага 1537 года.
Святы з’яўляецца нябесным апекуном сіротаў[3].
Зноскі
- ↑ а б BeWeB Праверана 13 лютага 2021.
- ↑ Calendarium Romanum: Ex decreto Sacrosancti Œcumenici Concilii Vaticani II instauratum auctoritate Pauli PP. VI promulgatum. Editio typica — Civitas Vaticana: 1969. — С. 24.
- ↑ Святы Геранім Эміліяні
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Геранім Эміліяні