Герб Брэсцкага раёна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Герб Брэсцкага раёна
Coat of Arms of Brest District.svg
Дэталі
Шчыт
варажскі
Заснаванне 22 снежня 2001

Герб Брэсцкага раёна — геральдычны сімвал Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. Герб зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 снежня 2001 г. № 76.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Варажскі шчыт перасечаны срэбным хвалістым поясам: у верхняй блакітнай частцы шчыта срэбны нацягнуты лук са стралой, накіраванай уверх, ніжняя частка шчыта некалькі разоў скошана справа на чырвоны і зялёны.

Рашэнне аб зацвярджэнні герба Брэсцкага раёна было прынята раённым выканаўчым камітэтам на чале са старшынёй К. М. Бабко.

У верхняй частцы герба ў блакітным полі размешчаны лук — гістарычны сімвал абласнога цэнтра. Пасярэдзіне поля праходзіць хвалісты срэбны пояс, які ўвасабляе раку Буг, адну з найбольш важных водных артэрый заходняй часткі Беларусі. На ніжняй частцы герба чаргуюцца касыя чырвоныя і зялёныя палосы, якія сімвалізуюць памежныя слупы.

Палажэнне аб гербе Брэсцкага раёна, яго апісанне і выява зацверджаны рашэннем Брэсцкага раённага выканаўчага камітэта ад 8 кастрычніка 2001 года № 757[1].

Зноскі

Шаблон:Гербы раёнаў Брэсцкай вобласці