Герб Камянецкага раёна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Герб Камянецкага раёна
Дэталі

Герб Камянецкага раёна — чаканы геральдычны сімвал Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 2004 годзе з Геральдычнага савета пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь пад старшынствам А. В. Праляскоўскага прыйшла прапанова распрацаваць эскіз і зацвердзіць герб і сцяг Камянецкага раёна. Старшыня Камянецкага раённага Савета дэпутатаў Ніна Данілаўна Стасюк адказна паставілася да гэтай прапановы, быў абвешчаны конкурс сярод школ раёна на найлепшы варыянт герба і сцяга. З усіх прац былі адабраны эскізы за аўтарствам Святланы Анатолеўны Постнікавай, на той момант мастачкі раённага цэнтра дзіцячай творчасці. Герб уяўляў сабой шчыт чырвонага колеру, аблямаваны залатой паласой, верхняя частка ў форме контуру Камянецкай вежы, на чырвоным фоне шчыта сіметрычна размешчаны дубовыя галіны залатога колеру (сімвал багацця і прыгажосці прыроды, мінуўшчыны, светлай будучыні), галіны перавязаны стужкай блакітнага колеру, якая сімвалізуе раку Лясная, правы і левы яе прытокі[1].

Геральдычны савет эскізы забракаваў і прапанаваў іх дапрацаваць, звярнуўшыся па дапамогу да спецыялістаў[1].

У першай палове 2022 года на разгляд у Геральдычны савет пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь накіраваны новы варыянт герба, распрацаваны Марынай Міхайлаўнай Ялінскай і мастаком Віктарам Аляксандравічам Ляхарам[2].

Зноскі