Віктар Аляксандравіч Ляхар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Аляксандравіч Ляхар
альтэрн.: Віктар Ляхар
Дата нараджэння 1965[1]
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, мастак
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды

Ві́ктар Алякса́ндравіч Ля́хар[2] (нар. 1965, Брэст[3], Беларуская ССР) — беларускі гісторык, мастак, геральдыст. Эксперт у галіне гістарычнай і сучаснай геральдыкі, ваеннай сімволікі і атрыбутыкі. Стваральнік дзясяткаў гербаў населеных пунктаў Беларусі, эмблем, сцягоў[4].

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў брэсцкую школу № 10. Працаваў маляром на брэсцкім заводзе «Тэкстыльмаш»[4].

У 1987 годзе скончыў Львоўскае вышэйшае ваенна-палітычнае вучылішча[5] па спецыяльнасці «культпрасветработнік». На вайсковай службе ў СССР, а пасля ў Беларусі займаўся распрацоўкай ваеннай сімволікі, атрыбутыкі, рэканструкцыяй даспехаў і вайсковай формы[4].

Быў ваенным мастаком, начальнікам аддзела ілюстрацый і афармлення ў часопісе «Армия», намеснікам начальніка Ваеннага інфармацыйнага агенцтва Узброеных сіл Беларусі «Ваяр»[4]. Падпалкоўнік запасу.

У 2001—2018[6] гадах уваходзіў у склад Геральдычнай рады пры Прэзідэнце Беларусі[4].

Член Беларускага саюза журналістаў і Міжнароднага саюза дызайнераў[4].

Аўтар шматлікіх прац у геральдыцы[7][8][9][10], сімволіцы, атрыбутыцы і вопратцы дзяржаўных устаноў[11][12][13] і грамадскіх аб’яднанняў.

Палітычны пераслед[правіць | правіць зыходнік]

Праз распачаты пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года тэрор супраць любой нелаяльнасці да рэжыму Лукашэнкі і пагрозы Віктар Ляхар быў вымушаны выехаць з Беларусі ў Польшчу. У 2021 годзе з бібліятэк Беларусі загадалі прыбраць ягоныя кнігі «Ваенныя героі Беларусі. Гісторыя. Сімвалы. Колеры» і «Ваенная сімволіка Беларусі. Штандары і мундзіры», бо ў іх быццам бы ўтрымліваецца «антыдзяржаўная прапаганда»[14]. 18 красавіка 2022 года суд Ленінскага раёна Гродна прызнаў кнігу «Ваенная гісторыя Беларусі. Героі. Сімвалы. Колеры» экстрэмісцкай[15].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны медалём «За бездакорную службу» (2003)[4].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • «7 битв 2-й мировой» (2010, у суаўт.)
  • «7 битв белорусского воинства» (2010)
  • «7 битв Белой Руси» (2010, у суаўт.)
  • «Твои сыновья, Беларусь!: XII―XVIII вв.» (2010, у суаўт.)
  • «Военная символика белорусов: знамёна и мундиры» (2014)
  • «Военная история Беларуси: герои, символы, цвета» (2019)
  • «Ваенная гісторыя Беларусі: героі, сімвалы, колеры» (2019)
  • «Сражение со звездой: символика, атрибутика, униформа, знаки различия антисоветских формирований на территории Беларуси в годы Второй мировой войны» (2018)
  • «Служить Беларуси! Иллюстрированная история» (2020)
  • «Современный мундир Беларуси: о современной форменной одежде различных ведомств» (2020)
  • «Символы ада. Войска НКВД и СС» (2020)
Удзел у калектыўных працах
  • Беларусь геральдычная. Мінск, 2014; 2020.
  • Современная геральдика Беларуси. Минск, 2012; 2014.
  • Ваенная энцыклапедыя Беларусі. Мінск, 2010.
  • 7 битв Белой Руси. Минск, 2010.
  • Твои сыновья, Беларусь!: XII—XVIII вв. Минск, 2010.
  • Ваяры Белай Русі. Мінск, 2006.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Виктор Ляхор: „Белорусская геральдика вобрала в себя лучшие черты Запада и Востока“ // Вечерний Брест, Večernij Brest — 1991. — ISSN 1819-9143; 1609-5286 Праверана 12 жніўня 2021.
  2. Гульня ў праўду пра БЧБ-сымболіку. YouTube. Еўрарадыё (16 снежня 2020). Праверана 12 жніўня 2021.
  3. Трибулева, Елена. Виктор Ляхор: „Белорусская геральдика вобрала в себя лучшие черты Запада и Востока“ (руск.)(недаступная спасылка). Беловежская пуща. XXI век. Вечерний Брест (7 жніўня 2009). Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2021. Праверана 12 жніўня 2021.
  4. а б в г д е ё Марозаў, 2022
  5. Скобла, Міхась. Віктар Ляхар: Стварыць беларускую армію ў час вайны Сталін пабаяўся. Вольная студыя. Радыё „Свабода“ (8 мая 2014). Праверана 12 жніўня 2021.
  6. Лунёва, Любоў. Распрацоўшчыка формы для КДБ пазбавілі месца ў Геральдычнай радзе пры прэзідэнце. Аб’ектыў. Белсат (22 лістапада 2018). Праверана 12 жніўня 2021.
  7. Флаг Могилёвского района (руск.). Геральдика.ру. Праверана 12 жніўня 2021.
  8. Снежкова, Инна. У посёлка Лынтупы появились свой герб и флаг (руск.). Край.by (20 снежня 2010). Праверана 12 жніўня 2021.
  9. Жоўта-блакітны герб і сцяг Магілёўскага раёна зацверджаны. Спутнік Беларусь (16 лістапада 2017). Праверана 12 жніўня 2021.
  10. Справедливость, свобода, красота (руск.). Гомельская правда (25 жніўня 2011). Праверана 12 жніўня 2021.
  11. Алесь Мурочак. З нацыянальным каларытам // Голас Радзімы. — 29 чэрвеня 2017. — № 24 (3528). — С. 2.
  12. Сяргей Расолька. Сімволіка знакамітай Белавежскай пушчы — гэта па сутнасці сімволіка ўсёй Беларусі // Звязда. — 13 чэрвеня 2009. — С. 6.
  13. Шевчук, Юрий. Знаки и символы на знамёнах нашей милиции (руск.). Беларусь 1 (8 сакавіка 2015). Праверана 12 жніўня 2021.
  14. «Заказчыкі ў пагонах прасілі: зрабі нам як у Расіі!» Геральдыст і былы супрацоўнік Мінабароны расказаў пра ідэолагаў сілавых структур і сваю гісторыю. 27.04.2022 // Наша Ніва
  15. У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» кнігу Віктара Ляхара пра вайсковую сімволіку. 21/04/2022 // Еўрарадыё

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]