Герой Працы Казахстана
Герой Працы Казахстана | |
---|---|
Арыгінальная назва | каз.: Қазақстанның Еңбек Ері |
Краіна | |
Тып | ганаровае званне[d] і order of merit[d] |
Дата заснавання | 1 снежня 2008 |
Статус | уручаецца |
Колькасць | 26 |
Старэйшая | Народны Герой[d] |
Герой Працы Казахстана (каз.: Қазақстанның Еңбек Ері) — найвышэйшая ступень адрознення Рэспублікі Казахстан, якая прысвойваецца за выдатныя дасягненні ў эканамічным і сацыяльна-гуманітарным развіцці Рэспублікі Казахстан. З’яўляецца найвышэйшай ступенню адрознення нараўне з ордэнам «Алтын Қыран» і званнем «Халықарманы». Заснавана 1 снежня 2008 года.
Асобам, удастоеным звання «Үазақстанның Еңбек Ері», уручаецца знак асаблівага адрознення — Залатая зорка і ордэн «Атан».
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Знак асаблівага адрознення — Залатая зорка «Қазақстанның Еңбек Ері» ўяўляе сабой падвес, змацаваны злучальным звяном у ордэнскай калодкай. Падвес выкананы са сплаву золата ў выглядзе сяміпрамянёвай аб’ёмнай зоркі. Пярэдні бок яе выпуклы, з гладкімі двухграннымі прамянямі, аформлены рэльефным малюнкам, які імітуе алмазнае граненне.
У цэнтры зоркі размешчаны круг, апраўлены вянком з каласоў пшаніцы, ніз якога замыкае рэльефная стужка. У цэнтры круга размешчана раскрытая кніга, на правай старонцы якой змешчана аб’ёмная выява металургічнага каўша з расплавам металу, на левай старонцы — аб’ёмная выява камп’ютара.
Адваротны бок зоркі ўвагнуты, з паглыбленым рэльефам па промнях, з плоскай цэнтральнай часткай, дзе размешчаны надпіс «Азастанны Ебек Еры». На канцы верхняга прамяня зоркі — суцэльна высечанае вушка.
Калодка Залатой зоркі «Азастанны Ебек Еры» ўяўляе сабой пяцікутную металічную пласціну, абцягнутую муаравай стужкай колеру дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Казахстан. Вышыня калодкі 41 мм, шырыня 34 мм. Па-над муаравай стужкай уздоўж калодкі размешчана накладка ў выглядзе прамяня, у ніжняй частцы якога замацаваны бясколерны фіяніт.