Герэра (народ)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Герэра, народ)
Герэра
(Ovaherero)
Жанчыны герэра ў традыцыйных строях
Агульная колькасць 318000 (2022 г.)
Рэгіёны пражывання  Намібія — 271000
 Ангола — 26000

 Батсвана — 21000
Мова герэра
Рэлігія хрысціянства, культ продкаў
Блізкія этнічныя групы земба, хімба, авамба, каванга

Герэранарод, жыве ў асноўным у Намібіі, а таксама ў Батсване і Анголе. Размаўляюць на мове герэра групы банту. Налічваецца каля 240 тыс. чалавек. Вернікі - пратэстанты, частка захоўвае традыцыйныя вераванні. Асноўны занятак - жывёлагадоўля.

У Намібіі ў большасці выпадкаў яны працуюць на фермах і гандлююць, у гарадах - гандляры і рамеснікі. У Анголе герэра займаюцца пераважна жывёлагадоўляй. На тэрыторыі Намібіі герэра жывуць як група прадстаўнікоў свайго племя ў Каакалендзе (Kaokoland), дзе ў рэзервацыі знаходзіцца племя хімба.

У 1904-1907 гадах пры падаўленні паўстання нямецкімі войскамі знішчана каля 65 000 (80% племя) чалавек герэра.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]