Герэра (народ)
Выгляд
Герэра (Ovaherero) | |
![]() | |
Жанчыны герэра ў традыцыйных строях
| |
Агульная колькасць | 318000 (2022 г.) |
---|---|
Рэгіёны пражывання | ![]() ![]() ![]() |
Мова | герэра |
Рэлігія | хрысціянства, культ продкаў |
Блізкія этнічныя групы | земба, хімба, авамба, каванга |
Герэра — народ, жыве ў асноўным у Намібіі, а таксама ў Батсване і Анголе. Размаўляюць на мове герэра групы банту. Налічваецца каля 240 тыс. чалавек. Вернікі — пратэстанты, частка захоўвае традыцыйныя вераванні. Асноўны занятак — жывёлагадоўля.
У Намібіі ў большасці выпадкаў яны працуюць на фермах і гандлююць, у гарадах — гандляры і рамеснікі. У Анголе герэра займаюцца пераважна жывёлагадоўляй. На тэрыторыі Намібіі герэра жывуць як група прадстаўнікоў свайго племя ў Каакалендзе (Kaokoland), дзе ў рэзервацыі знаходзіцца племя хімба.
У 1904—1907 гадах пры падаўленні паўстання нямецкімі войскамі знішчана каля 65 000 чалавек герэра (80 % племя).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Герэра на Ethnologue: Languages of the World, 15th edition. SIL International.
- Africa on the Matrix: Herero People of Namibia Архівавана 18 сакавіка 2006. — Фатаграфіі і дадатковая інфармацыя.