Гетэраграма (літаратура)
Гетэраграма (грэч. ἕτερος — іншы і γράμμα — надпіс, фр.: hétérogramme) — форма камбінаторнай літаратуры, заснаваная на прынцыпе ўнікальнасці выкарыстаных літар.
Была прапанавана і названа ў 1960-я гады ўдзельнікамі французскай літаратурнай групы «ULIPO».
Гетэраграмы заснаваны на фрагменце тэксту з непаўтаральнымі літарамі, а наступны тэкст уяўляе сабой шэраг перагруповак гэтага набору літар. Кожны крок серыі, такім чынам, ёсць анаграмай, як вось у Жоржа Пэрэка[1]:
L’ARC N’OSE
L’ARÇON SE
SACRE L’ON
N’A L’OR SEC
L’OR EN SAC
L’OS: CARNE
EN ROC LAS
У якасці своеасаблівай камбінаторнай паэзіі гетэраграму выкарыстоўвае, напрыклад, Уладзімір Кныр («Гетэраграма пра яго, мяне і зло»):
Ім неяк трэба злоўжыць
і мне як трэба зло ўжыць.
Гэтая жартоўная гетэраграма (якая ёсць таксама пантаграмай) може лічыцца ці ледзь не самай доўгай.
Гетэраграма, якая выкарыстоўвае кожную літару алфавіта прынамсі адзін раз, называецца панграмай.
Зноскі
- ↑ УЛИПО: Избранные материалы / Состав и перевод Валерия Кислова // «Митин журнал». Вып. 54 (зима 1997 г.). — С.168-219.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гридина Т. А.Языковая игра: стереотип и творчество / Т. А. Гридина. — Екатеринбург: Екатеринбург, 1996. — 154 c.
- EL LABERINTO DE CONSTRƲCCIÓN OULIPIANA María del Carmen León Sobrino // Universidad Autónoma de Barcelona 2016
- Віктар ЖЫБУЛЬ. Анаграма і іншыя віды перараскладаньня словаў у сучаснай паэзіі Архівавана 13 лютага 2020.