Глеб Уладзіміравіч Самойлаў
Выгляд
| Глеб Уладзіміравіч Самойлаў | |
|---|---|
| Род дзейнасці | палітычны актывіст |
| Дата нараджэння | 7 мая 1978 |
| Дата смерці | 5 жніўня 2000 (22 гады) |
| Месца смерці | Мінск, Беларусь |
Глеб Уладзіміравіч Самойлаў (7 мая 1978 — 5 жніўня 2000, Мінск, Беларусь) — лідар Беларускага аддзялення РНА ў 1999—2000 гадах.
У 1994 годзе раздаваў газету яскрава выражанай антыбеларускай і руска-шавіністычнай накіраванасці. 18 снежня 1994 года быў адным з удзельнікаў аховы сходу рускіх шавіністаў у Мінску, разагнанага беларускай моладдзю. За бойку атрымаў умоўны тэрмін. Удзельнічаў у збіцці ўдзельнікаў «Хартыя’97», «Маладога фронту». З 1999 года — лідар беларускага аддзялення РНА. Забіты на лесвічнай пляцоўцы свайго дому. На наступны дзень адказнасць за яго смерць узяў камітэт «Адзінства ў дзеянні». У яго забойстве падазраюцца людзі Дзмітрыя Паўлічэнкі. Быў жанаты, меў дачку.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- ПРИКАЗАНО УНИЧТОЖИТЬ ИМЕНЕМ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ (руск.)
- Інфармацыя на сайце «Правае рэха»
- РНА ў Беларусі больш няма
- Форум памяці Глеба Самойлава(недаступная спасылка) (руск.)