Перайсці да зместу

Глен Андрэота

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Глен Андрэота
Дата нараджэння 30 кастрычніка 1947(1947-10-30)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 красавіка 1968(1968-04-08) (20 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Прыналежнасць ЗША
Род войскаў Армія ЗША
Гады службы 19661968
Званне спецыяліст 4-га класа
Часць 23-я пяхотная дывізія
Бітвы/войны Вайна ў В’етнаме
Узнагароды і званні
Салдацкі медаль (ЗША) Bronze Star Medal

Глен Урбан Андрэота (англ.: Glenn Urban Andreotta; 30 кастрычніка 19478 красавіка 1968) — вайсковец арміі ЗША, удзельнік В’етнамскай вайны. Падчас трагедыі ў Сангмі быў бортінжынерам экіпажа верталёта ў складзе пілота Х’ю Томпсана і бортстралка Лоўрэнса Колберна. Тут ад расправы амерыканскіх салдат яны выратавалі дванаццаць в’етнамцаў.

Глен Андрэота нарадзіўся ў Ньютане, штат Нью-Джэрсі, а вырас у Сент-Луісе, штат Місуры. Па паходжанні быў італьянцам. У 1966 годзе ён кінуў школу і паступіў добраахвотнікам у армію ЗША. Спачатку Андрэота адслужыў адзін год у В’етнаме ў якасці радыёрамонтніка. 12 лістапада 1967 года, пачаўшы сваю другую камандзіроўку, вайсковец быў прызначаны ў 161-ю штурмавую верталётную роту ў званні спецыяліста 4-га класа. Будучы начальнікам экіпажа на борце назіральнага верталёта Hiller OH-23 Raven, яго пілотам стаў уорэнт-афіцэр Х’ю Томпсан, а стралком — Лоўрэнс Колберн, таксама спецыяліст 4-га класа.

16 сакавіка 1968 года, пралятаючы ў раёне сельскай абшчыны Сангмі, байцы заўважылі трупы в’етнамскіх мірных грамадзян. Верталёт сеў, а экіпаж паспрабаваў высветліць, што адбываецца ў лейтэнанта Уільяма Кэлі, які кіраваў аперацыяй у гэтым раёне. Ён папрасіў іх не ўмешвацца. Тады верталёт вярнуўся ў неба, але вайскоўцы заўважылі в’етнамцаў, што ўцякалі ад салдат. Машына села паміж мірнымі жыхарамі і амерыканцамі. Андрэота і Колберн узялі на прыцэл вайскоўцаў, не даючы ім наблізіцца да сялян. У гэты час Томпсан выклікаў верталёты для эвакуацыі в’етнамцаў.

Пасля вывазу выратаваных жыхароў Сангмі верталёт вярнуўся на базу. Члены экіпажа паведамілі пра інцыдэнт свайму кіраўніцтву, якое неадкладна адклікала падраздзяленне Кэлі з аперацыі.

Неўзабаве пасля гэтых падзей Андрэота пераведзены ў роту B 123-га авіяцыйнага батальёна 23-й пяхотнай дывізіі (161-я штурмавая верталётная рота была ператворана ў 123-й батальён у студзені 1968 года). У новым падраздзяленні ён служыў служыў наводчыкам на борце верталёта 62-03813 (таксама OH-23) разам з начальнікам экіпажа Чарльзам Датанам і пілотам Бары Лойдам. 8 красавіка каля горада Куангнгай усе трое загінулі.

Хутка пасля сваёй гібелі Андрэота атрымаў пасмяротна Бронзавую зорку за ўдзел у выратаванні в’етнамцаў у Сангмі[1]. Роўна праз трыццаць гадоў пасля трагедыі ўсе тры члены экіпажа верталёта OH-23 былі ўзнагароджаны Салдацкімі медалямі — вышэйшай узнагародай арміі ЗША за дзеянні ў небоевой абстаноўцы[2].

Зноскі

  1. Jones, Howard (2017). My Lai: Vietnam, 1968, and the Descent into Darkness. New York: Oxford University Press. Kindle location 4737. ISBN 0195393600.
  2. Microchip Names (A). NASA — Jet Propulsion Laboratory — California Institute of Technology. Last updated July 16, 2001, retrieved February 24, 2011