Х’ю Томпсан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Х’ю Томпсан
Дата нараджэння 15 красавіка 1943(1943-04-15)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 студзеня 2006(2006-01-06)[3] (62 гады)
Месца смерці
Альма-матар
Грамадзянства
Род войскаў ВМС ЗША (1961—1966)
Армія ЗША (1966—1983)
Гады службы 19611983
Званне маёр
Часць 23-я пяхотная дывізія
Бітвы/войны Вайна ў В’етнаме
Узнагароды і званні
Крыж лётных заслуг (ЗША) Салдацкі медаль (ЗША) Bronze Star Medal Пурпурнае сэрца Air Medal
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Х’ю Клаўэрс Томпсан-малодшы (англ.: Hugh Clowers Thompson Jr.; 15 красавіка 1943 — 6 студзеня 2006) — вайсковец Арміі ЗША, удзельнік В’етнамскай вайны. Вядомы дзякуючы спробе абараніць в’етнамскіх мірных жыхароў ад расправы ў вёсцы Сангмі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Х’ю Томпсан нарадзіўся ў Атланце, штат Джорджыя. З 1961 года служыў у ВМС ЗША, з 1966 — у Арміі ЗША. У В’етнаме служыў са снежня 1967 пілотам разведвальнага верталёта OH-23 у складзе роты B 123-га авіяцыйнага батальёна 23-й пяхотнай дывізіі.

16 сакавіка 1968 года верталёт Х’ю Томпсана (бортынжэнер — Глен Андрэота, бортстралок — Лоўрэнс Колберн) аблятаў вёску Сангмі. З борта верталёта Томпсан і яго таварышы заўважылі трупы мірных жыхароў, а таксама сталі сведкамі забойства бяззбройнай в’етнамскай жанчыны камандзірам высаджанай у вёсцы роты капітанам Эрнэстам Медынай.

Прызямліўшыся каля канавы з целамі мясцовых жыхароў, Х’ю Томпсан (уорэнт-афіцэр[К 1]) запатрабаваў ад камандзіра ўзвода другога лейтэнанта Уільяма Кэлі растлумачыць, што адбываецца. Кэлі сказаў, што ён тут камандзір, і запатрабаваў не ўмешвацца. Томпсан падняўся ў паветра і, заўважыўшы групу в’етнамскіх сялян, якія ўцяклі ад амерыканскіх салдат, што збіраліся іх забіць, пасадзіў верталёт паміж імі. Ён загадаў бортстрэлку і бортінжынеру адкрыць агонь па пяхотніках, калі тыя паспрабуюць забіць в’етнамцаў. Потым Томпсан выклікаў верталёты для эвакуацыі жыхароў вёскі (было эвакуіравана 11 чалавек, яшчэ адно дзіця было падабранае ў арашальнай канаве, дзе ляжалі мёртвыя і паміраючыя).

Вярнуўшыся з вылету, Х’ю Томпсан далажыў аб здарэнні свайму камандзіру. Інфармацыя дасягнула камандзіра брыгады падпалкоўніка Баркера, які пачаў высвятляць, што адбываецца ў Сангмі, у выніку чаго капітан Медына аддаў загад аб спыненні агню. Рапарт Томпсана прывёў да таго, што камандаванне 23-й пяхотнай дывізіі адмяніла запланаваныя аперацыі групоўкі «Баркер» у іншых вёсках у гэтым раёне і тым самым, магчыма, выратавала іх ад знішчэння.

Пасля пачатку расследавання падзей у Сангмі Х’ю Томпсана выклікалі для ўдзелу ў закрытым паседжанні камітэта Палаты Прадстаўнікоў ЗША па ўзброеных сілах. Там ён падвергнуўся рэзкай крытыцы. Старшыня камітэта Мендэл Рыверс заявіў, што калі кагосьці варта судзіць за ўдзел у падзеях у Сангмі, то гэта павінен быць Томпсан (за пагрозу прымяніць зброю супраць суайчыннікаў). Рыверс беспаспяхова спрабаваў прыцягнуць Томпсана да суда. Пасля таго, як аб дзеяннях Томпсана стала вядома грамадскасці, ён стаў атрымліваць ананімныя званкі з пагрозамі і да яго ганка падкідвалі знявечаныя трупы жывёл[4][5].

Х’ю Томпсан працягваў служыць ва В’етнаме, чатыры разы быў збіты і атрымаў пералом пазваночніка. Ён заставаўся ў арміі да 1983 года.

У 1998 годзе Х’ю Томпсан наведаў вёску Сангмі, дзе сустрэўся з некалькімі выратаванымі ім в’етнамцамі.

Памёр у Александрыі (штат Луізіяна) ад рака. Пахаваны з воінскімі ўшанаваннямі на могілках у Лафает.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны Крыжам «За выдатныя лётныя заслугі» за тое, што ён выратаваў в’етнамскае дзіця, якое «трапіла ў інтэнсіўную перастрэлку», і «яго правільныя рашэнні істотна палепшылі в’етнамска-амерыканскія адносіны ў аператыўнай зоне».

У 1998 годзе разам з Гленам Андрэотай і Колбернам Томпсан быў удастоены Салдацкага медаля — найвышэйшай ваеннай узнагародай ЗША за гераізм, праяўлены ў небаявой абстаноўцы (Андрэота быў узнагароджаны пасмяротна — ён загінуў у В’етнаме 8 красавіка 1968 года).

Каментарыі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Званне ўорэнт-афіцэра прыблізна адпавядае званню прапаршчыка ў беларускай арміі.

Зноскі

  1. Hugh Thompson, Jr. // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Hugh C. Thompson // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б http://nyti.ms/2aPQhuh Праверана 18 снежня 2016.
  4. Moral Courage In Combat: The My Lai Story (PDF). USNA Lecture. 2003. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 лістапада 2011. Праверана 5 студзеня 2022.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 лістапада 2011. Праверана 5 студзеня 2022.
  5. London Times obituary of Hugh Thompson Jr, 11th January, 2006

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]