Глотка
| Глотка | |
|---|---|
![]() | |
| Вывучаецца ў | pharyngology[d] |
| Артэрыяльнае кровазабеспячэнне | ascending pharyngeal artery[d] |
| Венозны адток | pharyngeal venous plexus[d] |
| Развіццё анатамічнай структуры | pharynx development[d] |
| Злучаецца з | |

Глотка (лац.: pharynx) — лейкападобны канал даўжынёй 11-12 см, звернуты ўверх шырокім канцом і сплюшчаны ў пярэднезаднем кірунку. Верхняя сценка зрошчаныя з асновай чэрапа. Ззаду глотка прымацоўваецца да глотачнага грудочку базілярнай часткі патылічнай косткі, па баках — да пірамідаў скроневых костак, затым да медыяльнай пласцінцы крылападобнага атожылка. На ўзроўні VI шыйнага пазванка глотка звужаецца і пераходзіць у стрававод.
Глотка з’яўляецца злучальным звяном паміж поласцю носа і рота, з аднаго боку, і страваводам і горлам — з другога. Поласці глоткі: верхняя — насавая, сярэдняя — ротавая, ніжняя — гартанная. Насавая частка (насаглотка) злучаецца з поласцю носа праз хааны, ротавая частка з поласцю рота злучаецца праз зяпу, гартанная частка праз уваход у гартань злучаецца з горлам.
Функцыі глоткі
[правіць | правіць зыходнік]Функцыі глоткі: прасоўванне харчовага камяка з рота ў стрававод, правядзенне паветра з носа (ці рота) у гартань. Такім чынам, у глотцы перакрыжоўваюцца дыхальныя і стрававальныя шляхі.
