Перайсці да зместу

Жоўцевы пузыр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жоўцевы пузыр
Выява
Папярэдні ў спісе foregut[d]
Анатамічная лакалізацыя брушная поласць[1]
Артэрыяльнае кровазабеспячэнне cystic artery[d]
Венозны адток cystic vein[d]
Інервуе celiac ganglia[d] і vagus nerve[d]
Развіццё анатамічнай структуры gall bladder development[d]
Код WordLift data.medicalrecords.com/…
Код NCI Thesaurus C12377
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жо́ўцевы пузыр (лац.: vesica fellea) — полы орган стрававальнай сістэмы большасці пазваночных жывёл і чалавека, у якім адбываецца збіранне і канцэнтрацыя жоўці. Размешчаны на ніжняй паверхні правай долі печані. Адсутнічае ў міног, некаторых рыб, птушак (галубы, зязюлі, калібры, папугаі, страусы, туканы), млекакормячых (кітападобныя, сланы, алені, вярблюды, няпарнакапытныя, многія мышападобныя грызуны).

Форма — грушападобная, радзей канічная. Мае дно, цела і шыйку, якая пераходзіць у пузырную пратоку, што злучана з пячоначнай пратокай і ўтварае агульную жоўцевую пратоку.

У чалавека ёмістасць жоўцевага пузыра 30-70 см³, даўжыня 10-14 см, шырыня 3,5-4 см. Сценка жоўцевага пузыра таўшчынёй 1,5-2 мм складаецца са слізстай і мышачнай абалонак, ніжняя паверхня ўкрыта брушынай. Пры перыядычным скарачэнні мускулатуры сценак жоўцевага пузыра жоўць паступае ў агульную жоўцевую пратоку і дванаццаціперсную кішку, дзе ўдзельнічае ў працэсах стрававання.

Жоўцевы пузыр рэгулюе і падтрымлівае на пастаянным узроўні ціск жоўці ў жоўцевых шляхах. Роля жоўці расшчапляць тлушчы, кафеін і хларафіл. Акрамя таго, будучы шчолачнай вадкасцю, яна дапамагае нейтралізаваць падвышаную кіслотнасць страўнікавага соку, перш чым ён патрапіць у кішачнік.

Асноўныя паталогіі

[правіць | правіць зыходнік]

Паталогіі жоўцевага пузыра: заганы развіцця, пашкожданні, функцыянальныя парушэнні, захворванні (запаленне — халецыстыт, жоўцекамянёвая хвароба), пухліны.

Лячэнне — кансерватыўнае і аператыўнае.

Зноскі

  1. McGuinness H. Anatomy & Physiology: Therapy Basics 4th EditionISBN 978-1-4441-0923-8