Глухое (возера, Расонскі раён, басейн Нішчы)
Выгляд
Глухое | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 142,0 м |
Даўжыня | 0,3 км |
Шырыня | 0,25 км |
Плошча | 0,08 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 1,0 км |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Глухое — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці, за 7 км на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Расоны, за 0,6 км на поўнач ад вёскі Глаты, у басейне ракі Нішча.
Плошча паверхні 0,08 км². Даўжыня 0,3 км, найбольшая шырыня 0,25 км. Даўжыня берагавой лініі 1 км.
Схілы катлавіны вышынёй да 3 м, пад лесам. На поўначы і паўднёвым захадзе забалочаная пойма шырынёй 50—200 м. На поўначы выцякае ручай у возера Чарапёцкае.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.