Нішча (рака)
Нішча | |
---|---|
руск. Нища | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 85 км |
Басейн | 1 380 км² |
Расход вады | 9,7 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | возера Нішча |
• Каардынаты | 56°07′55″ пн. ш. 28°46′34″ у. д.HGЯO |
Вусце | Дрыса |
• Каардынаты | 55°43′46″ пн. ш. 28°32′14″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 0,2 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Дрыса → Заходняя Дзвіна → Балтыйскае мора |
|
|
Краіны | |
Код у ДВР | 01020000112199000000100 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ні́шча (руск.: Нища) — рака ў Пскоўскай вобласці Расіі і Расонскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Дрыса.
Даўжыня ракі 85 км. Плошча вадазбору 1380 км². Выцякае з возера Нішча (Себежскі раён, Пскоўскай вобласць), цячэ па Полацкай нізіне, вусце за 1 км на захад ад вёскі Ку́льнева ў Расонскім раёне. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3 м/км.
Даліна пераважна трапецападобная, шырынёй 100—200 м. Пойма часцей двухбаковая, чаргуецца па берагах, у сярэднім і ніжнім цячэнні месцамі адсутнічае. Рэчышча звілістае (шырыня 25—30 м); у ніжнім цячэнні рака зарэгулявана Клясціцкім вадасховішчам (Клясціцкая ГЭС). Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў канцы 1-й дэкады красавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 3 м, найвышэйшая 5,1 м. Замярзае ў сярэдзіне снежня, крыгалом у 1-й дэкадзе красавіка. Веснавы ледаход 2 сутак.
Асноўныя прытокі: Чарапяціца, Люці, Вельніца (злева), Хонка, ручай Го́лавач[1] (справа). Густата рачной сеткі 0,49 км/км².
Азёрнасць вадазбору 4 %. Азёры ў межах Беларусі: Усвечча, Валькоўскае, Шэвіна, Межава, Чарапёцкае, Гародна, Мохавае, Велле, Завір'е, Астравітае, Шыпск, Аксёнава, Норкава, Клешня, Начоўкі, Перавалочнае, Гасцятнае, Малое Мохавае, Сярэдняе Мохавае, Акунёвец, Цяльцы, Паўднёвы Шчучынец і інш.
Зноскі
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітны скарб Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Г. Пашкоў і інш. — Мн., 2007.
- Шаршун Л. М. Нішча. // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11). — С. 355.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 11, 12. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)