Свержань (гміна)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Гміна Свержань)
Свержань
польск.: Gmina Świerżeń
Краіна
Уваходзіць у да 1920: Мінскі павет
1920—1939: Стаўбцоўскі павет
Уключае 48 грамад
Адміністрацыйны цэнтр Новы Свержань
Дата ўтварэння 1921
Дата скасавання 1939
Насельніцтва (1921) 6 944[1]

Гміна Свержань (польск.: Gmina Świerżeń) — колішняя вясковая гміна, якая існавала да 1939 года ў Навагрудскім ваяводстве Польскай Рэспублікі. Сядзіба размяшчалася ў мястэчку Новы Свержань[2] (1246 жых. у 1921 годзе[1])[3].

Першапачаткова тэрыторыя гміны ўваходзіла ў склад Мінскага павета. 12 снежня 1920 года была ўключана ў склад новаўтворанага Стаўбцоўскага павета пад Упраўленнем прыфрантавых і этапных тэрыторый[4]. 19 лютага 1921 года разам з астатнім паветам увайшла ў склад новаўтворанага Навагрудскага ваяводства. 15 красавіка 1930 года ў склад гміны Свержань перададзена частка тэрыторыі гмін Стоўбцы і Мір[5].

У лістападзе 1939 года павет уключаны ў склад БССР, скасаваны 15 студзеня 1940 года разам з гмінамі.

Зноскі

  1. а б Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część I — Województwo Nowogródzkie, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923
  2. Мястэчка Новы Свержань адміністрацыйна ўвоходзіла ў дзве гміны; яго асноўная частка (1195 жых.) ўваходзіла ў склад гміны Свержань, у той час як невялікая частка (51 жых.) — у склад гміны Стоўбцы
  3. Główny Urząd Statystyczny w Warszawie: Województwa centralne i wschodnie Rzeczypospolitej Polskiej — podział na gminy według stanu z dnia 1.IV 1933 roku, Książnica-Atlas, Lwów 1933
  4. Dz. Urz. ZTPiE z 1920 r. Nr 5, poz. 48
  5. Dz. U. z 1930 r. Nr 27, poz. 238