Новы Свержань

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Новы Свержань
Novy Śvieržań. Новы Сьвержань (19.03.2009).jpg
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
Колькасць двароў
819
Насельніцтва
1 849[1] чалавек (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1717
Аўтамабільны код
5
Новы Свержань на карце Беларусі ±
Новы Свержань (Беларусь)
Новы Свержань
Новы Свержань (Мінская вобласць)
Новы Свержань

Но́вы Све́ржань[2] (трансліт.: Novy Svieržań, руск.: Новый Свержень) — вёска ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці, пры ўпадзенні Жацераўкі ў Нёман, адміністрацыйны цэнтр сельсавета.

Новы Свержань — даўняе мястэчка гістарычнай Навагрудчыны, колішні вялікалітоўскі замак. Знаходзіцца за 3 км на поўдзень ад Стоўбцаў, за 5 км ад чыгуначнай станцыі Стоўбцы, на аўтамабільнай дарозе Нясвіж—Стоўбцы. Насельніцтва на 2019 год — 1849 чалавек[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першы пісьмовы ўспамін пра Свержань як мястэчка Наваградскага павета датуецца 1568 годам. У гэты час тут дзейнічалі царква і млын, на правым беразе Нёмана стаяў замак. Мястэчкам супольна валодалі А. Урэлеўскі, М. Слушка і А. Валовіч, потым Храптовічы.

У 1575 годзе Свержань перайшоў у валоданне Мікалая Радзівіла «Сіроткі», які ў 1588 заснаваў тут касцёл, а ў 1590 — царкву. Станам на 1647 у мястэчку было 5 вуліц, 84 двары, на 1681 — 44 крамы. У XVIIXVIII стст. Свержань уваходзіў у склад Мірскага графства. У часы Вялікай Паўночнай вайны ў 1706 мястэчка спалілі шведскія войскі.

У 1-й палове XVIII ст. у Свержані заснавалі базыльянскі кляштар з семінарыяй, у 1742 Міхал Казімір Радзівіл збудаваў фаянсавую мануфактуру. У сяр. XVIII ст. у мястэчку дзейнічалі 3 млыны, на беразе Нёмана знаходзілася 20 складоў для тавараў; адсюль пачынаўся нёманскі гандлёвы шлях у Каралявец. Станам на 1747 у Свержані было 160 двароў, у кан. XVIII ст. — каля 200 двароў. У гэты час мястэчка атрымала назву Новы Свержань, а суседняя вёска — Стары Свержань.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Новы Свержань апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе стаў цэнтрам воласці Менскага павета. У вайну 1812 года каля мястэчка адбылася бітва паміж расійскімі і французскімі войскамі. У 1860-я ў Новым Свержані было 178 двароў, народнае вучылішча, школа, касцёл, капліца, царква, сінагога, 2 млыны, каля 20 крамаў, карчма, паштовая станцыя, рэгулярна праводзіліся 2 кірмашы. Паводле вынікаў перапісу (1897) — 297 двароў, у пач. XX ст. — 487 двароў.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Новы Свержань апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Стаўбцоўскага павета.

У 1939 Новы Свержань увайшоў у склад БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 стаў цэнтрам сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1998 тут было 864 двары.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • XIX стагоддзе: 1897 год — 1749 чал.
  • XX стагоддзе: 1901 год — 2432 чал.; 1921—514 чал.[3]; 1998 год — 2205 чал., 864 двары[4].
  • XXI стагоддзе: 2009 год — 1982 чал.[5]; 2019 год — 1849 чал., 819 двароў[1].

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

У Новым Свержані працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, дом культуры, бібліятэка, пошта. Дзейнічае РУП «Навасвержанскі лесазавод» (вырабляе піламатэрыялы, шпон, шпалу), ТАА «Стаўбцоўскі райаграсервіс», ПУП «Мядзведзь тайгі» (вытворчасць слясарнага інструменту).

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя ўраджэнцы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Навасвержанскі сельскі выканаўчы камітэт. (руск.)  — Стаўбцоўскі раённы выканаўчы камітэт
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Но́вы Све́ржан, Но́вы Све́ржынь
  3. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część I: Województwo Nowogródzkie. Warszawa, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923.
  4. Валерый Шаблюк. Новы Свержань //Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. С. 334.
  5. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі па выніках перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Шаблюк В. Новы Свержань // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т.5. Мн.: БелЭн, 1999.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]