Голас беларуса (1925)
«Голас беларуса» | |
---|---|
Тып | газета |
Выдавец | Канстанцін Барысавіч Езавітаў |
Краіна | |
Рэдактар | Канстанцін Барысавіч Езавітаў |
Заснавана | 1925 |
Спыненне публікацый | 1930 |
Палітычная прыналежнасць | Бацькаўшчына |
Мова | беларуская |
Галоўны офіс |
«Голас беларуса» — штотыднёвая сялянска-работніцкая газета, орган беларускай нацыянальнай меншасці ў Латвіі, арганізаванай у 1921 г. у таварыства «Бацькаўшчына». Выдавалася ў 1925—1930 гг. у Рызе на беларускай мове. Рэдактар-выдавец К. Езавітаў. Ставіла мэту абуджаць нацыянальную свядомасць беларусаў у Латвіі, гуртаваць іх на сацыяльна-эканамічным і нацыянальным грунце, абараняць інтарэсы беларускага сялянства, работнікаў і інтэлігенцыі, развіваць культурную і нацыянальную самабытнасць. Пісала пра дзейнасць суполак, таварыстваў, інфармавала пра стан асветы, школьнай справы, жыццё беларусаў у Літве, Чэхаславакіі, Сібіры, Савецкай Беларусі. На старонках газеты змешчаны матэрыялы пра стварэнне Беларускага нацыянальнага камітэта ў Латвіі, арышты беларускіх грамадскіх дзеячаў і дэпутатаў сейма ў Польшчы, справаздача Езавітава пра Акадэмічную канферэнцыю па рэформе беларускага правапісу і азбукі (Менск, 1926), інфармацыя пра кніжныя навінкі ў Мінску, вершы В. Вальтара, П.Сокала і інш., пераклады на беларускую мову твораў Я. Райніса. Перадрукоўвала матэрыялы з газеты «Савецкая Беларусь», «Беларуская вёска» і інш.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Панізнік, С., Сакалоўскі, У. «Голас беларуса» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — С. 55—56. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.