Гомельская жаночая гімназія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жаночая гімназія ў 1890-я гг.
Жаночая гімназія ў пачатку XX ст.

Гомельская жаночая гімназія — колішняя навучальная ўстанова ў Гомелі. Заснавана 1 ліпеня 1882 года на базе жаночага пансіёна як 4-класная прагімназія, у 1897—1899 гадах адкрытыя 5—7-ы класы, у 1909 годзе — 8-ы педагагічны (з верасня 1917 агульна-адукацыйны клас). Падпарадкоўвалася Віленскай навучальнай акрузе. Былі падрыхтоўчы і паралельныя класы. Існавала за кошт платы за навучанне, сродкаў дзяржаўнага, гарадскога бюджэту, таварыства дапамогі бедным навучэнкам, заможных асоб. На 1 студзеня 1917 года было 19 класаў, каля 30 выкладчыкаў, 885 вучаніц.

Месцілася ў будынку па Мільённай вуліцы. Будынак гімназіі (вул. Білецкага, 6) захаваўся ў перабудаваны выглядзе.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]