Гомельская копейка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Гомельская копейка. 1911. №18. (1-я стр.).jpg
Тып газета

Заснавана 7 (20) чэрвеня 1911
Спыненне публікацый 10 (23) кастрычніка 1917
Мова руская
Галоўны офіс


Гомельская копейка. 1911. №18. (1-я стр.).jpg
Тып газета

Заснавана 7 (20) чэрвеня 1911
Спыненне публікацый 10 (23) кастрычніка 1917
Мова руская
Галоўны офіс

«Гомельская копейка» — інфармацыйна-асветніцкая беспартыйная «прагрэсіўная газета». Выдавалася з 7(20) чэрвеня 1911 да 10(23) кастрычніка 1917 гг. у Гомелі на рускай мове. Спачатку выходзіла 3 разы на тыдзень, з 1 верасня 1914 г. штодзеная. Рэдактар-выдавец А. С. Міляеў. Абяцала служыць усяму мясцоваму насельніцтву, арыентавалася пераважна на сярэднія слаі гараджан яўрэйскай нацыянальнасці. Друкавала інфармацыю пра дзейнасць гарадской думы, рыначную кан’юктуру, асвятляла праблемы гандлю, прамысловасці, гаспадаркі, выступала за добраўпарадкаванне горада. Змяшчала рэпартажы пра судовыя справы, злачынствы, надзвычайныя падзеі (пра замах на жыццё П. А. Сталыпіна), няшчасныя выпадкі, друкавала некралогі, спачуванні і да т.п. Зрэдку публікавала спартыўныя паведамленні, пазнаёміла чытачоў з арганізацыяй мясцовай футбольнай каманды, рачнога яхт-клуба. Часам друкавала інфармацыю пра асобныя міжнародныя падзеі, дзейнасць урада і Дзяржаўнай думы. Крытыкавала антысемітызм, друкавала нарысы пра сіянісцкі рух. У 19141917 гг. інфармавала пра падзеі 1-й сусветнай вайны. Амаль палавіна газетнай плошчы запаўнялася камерцыйнай рэкламай, аб’явамі на тэатральныя гастролі, канцэрты, кінематограф, цырк. Вітала Лютаўскую рэвалюцыю 1917 г., друкавала звароты Часовага ўрада, змясціла матэрыялы пра І.Пляханава і інш. Агітавала за кадээцкіх кандыдатаў у дэпутаты Устаноўчага сходу. У рубрыцы «Тэатр» друкавала інфармацыю і кароткія рэцэнзіі пра спектаклі. Апублікавала артыкулы пра М. Ю. Лермантава, А. П. Чэхава, апавяданні Ф.Салагуба, Чэхава, вершы і нататкі мясцовых аўтараў. З ліпеня 1914 г. выдавала дадатак «Телеграммы Петроградского телеграфного агентства и собственных корреспондентов» (1 — 3 разы на тыдзень), выпускала таксама нерэгулярныя дадаткі.