Перайсці да зместу

Гомельскі завод вымяральных прыбораў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гомельскі завод вымяральных прыбораў
Заснаванне 1923
Колькасць супрацоўнікаў
  • 195 чал.[1]
Сайт zipgomel.by/ru

ААТ «Гомельскі завод вымяральных прыбораў» (ААТ «ГЗВП»; Гомельскі ЗВП) — беларускае прадпрыемства, размешчанае ў Гомелі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1923 годзе ў Гомелі на базе арцелі металістаў арганізавана ліцейна-механічнае прадпрыемства, якое ў 1928 годзе пераўтворана ў ліцейна-механічны завод «Металіст». У гады Вялікай Айчыннай вайны завод быў разбураны, адноўлены ў 1944 годзе[2]. Да 1958 года ўваходзіў у сістэму мясцовай прамысловасці[3].

У 1958 годзе прадпрыемства перапрафілявана для выпуску вымяральных прыбораў, перайменавана і перададзена з падпарадкавання Гомельскага саўнаргаса ў падпарадкаванне СНХ БССР[2][3]. У 1965 годзе завод перададзены ў падпарадкаванне Галоўнага ўпраўлення па вытворчасці аналітычных прыбораў і прыбораў са шкла і кварца «Главаналітпрыбор» Міністэрства прыборабудавання, сродкаў аўтаматызацыі і сістэм кіравання СССР. З 1970 года — ва Усесаюзным дзяржаўным прамысловым гасразліковым аб’яднанні па вытворчасці аналітычных і другасных электронных прыбораў «Союзаналитприбор» таго ж Міністэрства[3]. У 1985—1995 — галаўное прадпрыемства Гомельскага вытворчага аб’яднання «Измеритель»[2].

Станам на 2016 год на прадпрыемстве занята 195 чалавек, доля дзяржавы ў статутным фондзе складала 99,865 %[4].

Прадукцыя[правіць | правіць зыходнік]

Завод вырабляе вымяральныя прыборы для фізіка-хімічных і электрахімічных аналізаў, кантролю і рэгулявання тэхналагічных працэсаў, кантролю навакольнага асяроддзя, а таксама для горназдабыўной, мікрабіялагічнай, харчовай, цэлюлозна-папяровай, медыцынскай, металургічнай прамысловасці, цеплавой і атамнай энергетыкі[2][5]. Асноўная спецыялізацыя завода — прыборы для pH-метрыі[5]. З 2008 года завод выпускае таксама кнопкі для ліфтаў завода «Магілёўліфтмаш»[5].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. https://rynak.by/katalog-firm/ad/369-promyshlennost-i-proizvodstvo/89-gomelskij-zavod-izmeritelnykh-priborov
  2. а б в г Го́мельскі заво́д вымяра́льных прыла́д. 345 // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5)..
  3. а б в Гомельский завод измерительных приборов Архіўная копія ад 13 чэрвеня 2020 на Wayback Machine на сайте «Архивы Беларуси» (Фондовый каталог государственных архивов Республики Беларусь)
  4. Гомельский завод измерительных приборов. Архівавана з першакрыніцы 13 чэрвеня 2020. Праверана 13 чэрвеня 2020.
  5. а б в О предприятии. Архівавана з першакрыніцы 13 чэрвеня 2020. Праверана 13 чэрвеня 2020.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]