Размешчаны ў паўночнай частцы вобласці на левым беразе ракі Ахтубы (рукаў Волгі), за 292 км на поўнач ад Астрахані. Насельніцтва — 42,6 тыс. чалавек. Тэрыторыя горада — 17 км².
Чыгуначныя станцыі Уладзіміраўка і Ахтуба на лініі Валгаград — Верхні Баскунчак. Грузавы і пасажырскі рачны порт на рацэ Ахтуба. Аўтамабільная дарога Валгаград — Астрахань.
Суднабудаўніча-суднарамонтны, кансервавы заводы, цагельня, малаказавод, мясакамбінат, хлебазавод. Ахтубіск — перавалачны пункт прадпрыемства «Бассоль»; адсюль водным шляхам па Ахтубе і Волзе адпраўляецца соль, якая здабываецца з возера Баскунчак. У Ахтубінску размешчаны ГЛІЦ — буйны авіяцыйна-выпрабавальны кoмплекс.