Горад Марыбар

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Горад Марыбор)
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Марыбар
Maribor
Maribor Lent.jpg
Старая частка Марыбара з Дравы
Краіна
Каардынаты
Першае згадванне
Плошча
147,5 км²
Насельніцтва
110 668 чалавек (2002)
Часавы пояс
Тэлефонны код
02
Паштовы індэкс
2000
Афіцыйны сайт
http://www.maribor.si/
(славенск.)  (англ.) 
Горад Марыбар (Славенія)
Горад Марыбар

Марыбар (славенск.: Maribor; ням.: Marburg an der Drau) — горад на ўсходзе Славеніі, другі па велічыні горад краіны (насельніцтва горада паводле перапісу 2002 г. — 101 847 чалавек, насельніцтва акругі — 110 668 чалавек). Марыбар размешчаны на рацэ Драве ля падножжа гары Пагор'е. Горад з'яўляецца цэнтрам гістарычнай вобласці Ніжняя Штырыя. Горад вядомы з VIII у. У 843 г. увайшоў у склад Усходне-Франкскага каралеўства. З 1282 г. у валадарствах аўстрыйскіх Габсбургаў. З 1918 г. у складзе Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў (з 1929 г. — Каралеўства Югаславія). У 1941—1945 гг. горад быў акупіраваны нямецкімі войскамі і ўключаны ў склад «Трэцяга Рэйха». Вызвалены ў маі 1945 г. югаслаўскім войскам. З 1991 г. у складзе незалежнай Славеніі.