Мо (Францыя)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Мо)
Мо
фр.: Meaux[1]
Герб
Герб
Краіна
Каардынаты
Кіраўнік
Плошча
  • 14,98 км²[3]
Вышыня цэнтра
49 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 55 616 чал. (1 студзеня 2021)[5]
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
77100[6]
Аўтамабільны код
77
Афіцыйны сайт
Узнагароды
Ваенны крыж 1914—1918, Францыя
Мо на карце Францыі
Мо (Францыя) (Францыя)
Мо (Францыя)
Мо (Францыя) (Францыя)
Мо (Францыя)

Мо (фр.: Meaux) — горад і камуна ў французскім дэпартаменце Сена і Марна, на рацэ Марна, на паўночны ўсход ад Парыжа. Насельніцтва 53 766 жыхароў (2013).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У антычнасці Мо называўся спачатку Iantinum (Jantinum), затым Civitas meldorum або Meldi[7] (па назве мельдаў — гальскага племя). З IV ст. рэзідэнцыя біскупа. Уладанне графаў Шампанскіх з 923 па 1361 год.

У жніўні 1358 года пад сценамі горада атрад графа Гастона дэ Фуа і Жана дэ Граі, капталя дэ Бюш, знішчыў паўсталых «жакаў» і парыжан, якія далучыліся да іх, выратаваўшы ад іх герцагінь Жанну Нармандскую і Бланку Арлеанскую.

Канал Урк у Мо

Одзін з першых ачагоў руху гугенотаў (у 1567 годзе прынц Кандэ ледзь не захапіў тут караля Францыі), многія з якіх былі знішчаны ў Варфаламееўскую ноч. Радзіма і асноўны цэнтр вытворчасці сыру бры.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Познегатычны сабор, які ўвесь час патрабуе рэстаўрацыі;
  • Палац біскупаў (XII—XVII стст.), пераўтвораны ў музей самага знакамітага з іх — Басюэ («арол з Мо»); надмагілле апошняга і некалькі помнікаў яму.
  • Музей Вялікай (Першай сусветнай) вайны 1914—1918 гадоў у правінцыі Мо быў адкрыты 11 лістапада 2011 года.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

  • Даніэль Чэкальдзі[fr] (1927—2003) — французскі акцёр тэатра і кіно, рэжысёр, сцэнарыст. У горадзе Мо імем Даніэля Чэкальдзі названы сквер.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]