Горад Монс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Монс
Mons
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
070204 (90) Mons.JPG
Краіна
Рэгіён
Правінцыя
Каардынаты
Мэр
Горад з
Плошча
146,56 км²
Вышыня НУМ
2 м
Насельніцтва
91 200 чалавек (2006)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+32 65
Паштовы індэкс
7000-7034
Афіцыйны сайт
Горад Монс (Бельгія)
Горад Монс

Монс (фр.: і лац.: Mons, нідэрл.: Bergen, пікард.: Mon(t)) — горад у Бельгіі, у 50 км да паўднёва-захаду ад Бруселя, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Эно. Размешчаны на канале Самбра - Шэльда. Гістарычна вядомы як сталіца графства Эноу. Насельніцтва - 99,2 тыс. жых. (2006).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Назву горад атрымаў па лагеры, які быў наладжаны тут Юліям Цэзарам, а лагер, у сваю чаргу — па ўзгорку (лац.: Montes — «гара»), на якіх раскінуўся сучасны Монс. Паселішча на месцы цяперашняга Монса існавала яшчэ ў эпоху неаліту. Горад быў заснаваны ў VII стагоддзі.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Прадпрыемствы коксахімічнай, шкло-керамічнай, цэментавай, харчовы, лёгкай (вытворчасць палатна, ваўняных і баваўняных тканак, пляценне карунак) прамысловасці; металаапрацоўка. Монс — чыгуначны вузел. Гістарычна — цэнтр каменнавугальнага басейна.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Сабор Св. Валтруды

У горадзе — універсітэт, музей вытанчаных мастацтваў. У Монсе шмат архітэктурных помнікаў XI-XVIII стагоддзяў.

  • Гатычная ратуша XV стагоддзя;
  • Гатычны сабор Святой Вальдэтруды, які быў пабудаваны ў 1450—1686 гадах і замяніў стары раманскі (у скарбніцы сабора — залатыя вырабы, кнігі, карціны, тканкі і скульптуры VII—XIX стагоддзяў);
  • 81-мятровая бефруа, збудаваная ў 1661 годзе (з'яўляецца адзінай барочнай званіцай Бельгіі, нароўні з іншымі бефруа ўключана ў Спіс Сусветнай Спадчыны ЮНЕСКА).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Камуны правінцыі Эно