Мутарэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Мутарэ)
Горад
Мутарэ
англ.: Mutare
Сцяг
Сцяг
Краіна
Правінцыя
Каардынаты
Мэр
Браян Джэймс
Заснаваны
Ранейшыя назвы
да 1982Умталі
Горад з
Вышыня цэнтра
1 120 м
Насельніцтва
170 106 чалавек (2002)
Часавы пояс
Афіцыйны сайт
cityofmutare.com (англ.)
Мутарэ на карце Зімбабвэ
Мутарэ (Зімбабве)
Мутарэ

Мута́рэ (англ.: Mutare) — чацвёрты па велічыні горад у Зімбабвэ.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Горад Мутарэ (да 1982 года — Умталі) размешчаны на крайнім усходзе Зімбабвэ, у так званым «Бейрскім калідоры», які злучае сталіцу Зімбабвэ — Харарэ з мазамбікскім портам Бейра на ўзбярэжжы Індыйскага акіяна. Адлегласць ад горада да мяжы з Мазамбікам складае 8 кіламетраў; Мутарэ знаходзіцца за 256 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад Харарэ.

Мутарэ, з насельніцтвам у 170 106 чалавек (на 2002 год), з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам правінцыі Манікаленд.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Горад (Форт-Умталі) быў заснаваны ў 1890 годзе брытанскімі канцэсіянерамі ў даліне паміж рэкамі Цамбэ і Мутарэ, у раёне, дзе былі выяўленыя радовішчы золата (мутарэ ў перакладзе азначае злітак). У 1891 ён быў перанесены на новае месца; у 1896 годзе, пасля набыцця тут Сесілам Родсам значных тэрыторый і пракладкі чыгуначнай лініі Булаваё—Бейра, Умталі быў зноў перанесены - на сваё старое месца (раён Стары Мутарэ з шырокімі, засаджанымі дрэвамі вуліцамі). У 1914 годзе Умталі атрымаў правы абшчыны, у 1971 — гарадское права.

Гарады-партнёры[правіць | правіць зыходнік]