Мутарэ
| Горад | |||
| Мутарэ | |||
|---|---|---|---|
| англ.: Mutare | |||
|
|||
| 18°58′22″ пд. ш. 32°40′10″ у. д.HGЯO | |||
| Краіна |
|
||
| Правінцыя | Манікаленд | ||
| Мэр | Браян Джэймс | ||
| Гісторыя і геаграфія | |||
| Заснаваны | 1890 | ||
| Ранейшыя назвы |
да 1982 — Умталі |
||
| Горад з | 1971 | ||
| Вышыня цэнтра | 1 120 м і 1 116 м | ||
| Часавы пояс | UTC+2 | ||
| Насельніцтва | |||
| Насельніцтва | 170 106 чалавек (2002) | ||
|
|
|||
| cityofmutare.com (англ.) | |||
| Паказаць/схаваць карты | |||
Мута́рэ (англ.: Mutare) — чацвёрты па велічыні горад у Зімбабвэ.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Горад Мутарэ (да 1982 года — Умталі) размешчаны на крайнім усходзе Зімбабвэ, у так званым «Бейрскім калідоры», які злучае сталіцу Зімбабвэ — Харарэ з мазамбікскім портам Бейра на ўзбярэжжы Індыйскага акіяна. Адлегласць ад горада да мяжы з Мазамбікам складае 8 кіламетраў; Мутарэ знаходзіцца за 256 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад Харарэ.
Мутарэ, з насельніцтвам у 170 106 чалавек (на 2002 год), з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам правінцыі Манікаленд.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Горад (Форт-Умталі) быў заснаваны ў 1890 годзе брытанскімі канцэсіянерамі ў даліне паміж рэкамі Цамбэ і Мутарэ, у раёне, дзе былі выяўленыя радовішчы золата (мутарэ ў перакладзе азначае злітак). У 1891 ён быў перанесены на новае месца; у 1896 годзе, пасля набыцця тут Сесілам Родсам значных тэрыторый і пракладкі чыгуначнай лініі Булаваё—Бейра, Умталі быў зноў перанесены - на сваё старое месца (раён Стары Мутарэ з шырокімі, засаджанымі дрэвамі вуліцамі). У 1914 годзе Умталі атрымаў правы абшчыны, у 1971 — гарадское права.