Сабрата
Славутасць | |
Сабрата | |
---|---|
![]() | |
32°48′19″ пн. ш. 12°29′06″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
![]() |
![]() |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 184 рус. • англ. • фр. |

Сабрата, таксама Абратон (лац.: Abrotonum, араб. صبراتة) — горад у Лівіі, муніцыпалітэт Эз-Завія. Размешчаны на беразе Міжземнага мора да захаду ад Трыпалі.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Сабрата — старажытны горад у вобласці Сірціка (пазней звалася вобласць Трыпалітанія) на паўночным захадзе тэрыторыі сучаснай Лівіі.
Па адзнаках, порт быў заснаваны каля 500 г. да н.э. як фінікійская апора для арганізацыі гандлю з глыбіннай Афрыкай. Сабрата ўвайшла ў склад дзяржавы Нумідзіі, а потым была занята рымлянамі і перабудавана ў II—III стагоддзях. Рымскі імператар Септымій Север нарадзіўся ў горадзе Лептыс-Магна непадалёк, і Сабрата дасягнула вяршыні сваёй магутнасці. У IV стагоддзі горад моцна папакутаваў ад землетрасення, а ў візантыйскія часы быў перабудаваны і мадэрнізаваны.
Падчас арабскага валадарства цэнтры гандлю перамясціліся ў іншыя порты, і Сабрата ператварылася ў невялікую вёску.
Уваходзіў у аб’яднанне трох гарадоў (Трыпалі) як самы заходні горад.
Славутасці[правіць | правіць зыходнік]
У Сабраце захаваўся рымскі тэатр, храмы Серапіса і Ізіды. Уяўляе цікавасць хрысціянская базіліка часоў імператара Юстыніяна і мазаічныя полы ў дамах арыстакратаў — жыхароў Сабраты.
У 1982 ЮНЕСКА прылічыла Сабрату да аб’ектаў культурнай спадчыны.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Чудеса архитектуры. От 4000 г. до н. э. до наших дней. Под ред. А. Каподиферро. — М.: БММ, 2004. — 320 с. Содержание Архівавана 7 ліпеня 2011.. ISBN 978-5-88353-342-5
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Сабрата на Вікісховішчы |
---|
- UNESCO archaeological site of Sabratha
- Sabratha
- Philip Ward, Sabratha: a guide for visitors
- Сабрата