Перайсці да зместу

Сабінаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Сабінаў)
Горад
Сабінаў
славацк.: Sabinov
49°06′ пн. ш. 21°06′ у. д.HGЯO
Краіна
Статус Раённы цэнтр
Край Прэшаўскі край
Раён Раён Сабінаў
Прыматар Peter Molčan[d]
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1248
Першая згадка 1248
Плошча 23,83 км²
Вышыня цэнтра 320 м
Водныя аб’екты Торыса[d]
Часавы пояс UTC+1, летам UTC+2
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 12 131 чал. (31 снежня 2024)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 051
Паштовы індэкс 083 01
Аўтамабільны код SB
sabinov.sk
Паказаць/схаваць карты
Сабінаў (Славакія)
Сабінаў
Сабінаў

Сабінаў (венг.: Kisszeben, ням.: Zeben, лац.: Cibinium) — невялікі горад на ўсходзе Славакіі. Знаходзіцца прыкладна за 20 км ад Прэшава і за 55 км ад Кошыцаў.

Першыя пісьмовыя згадкі пра горад датуюцца 1248 годам. Да прыходу нямецкіх пасяленцаў у сярэдзіне XIII стагоддзя Сабінаў быў населены вылучна славакамі. У 1299 годзе Сабінаў атрымаў гарадскія правы і ў 1405 годзе каралём Жыгімонтам Люксембургскім быў абвешчаны вольным каралеўскім горадам. У XV стагоддзі горад далучыўся да Пентапалітаны — альянсу пяці гарадоў на паўночным усходзе Венгерскага каралеўства (Бардзеёў, Левача, Кошыцы, Прэшаў і Сабінаў). XVIXVII стагоддзі сталі перыядам буйнога сацыяльнага і эканамічнага росквіту, за чым паследвалі гады рэцэсіі. У 1740 годзе піярыстамі тут была заснавана сярэдняя школа. Гісторыя Сабінава вельмі падобная да гісторыі іншых мястэчак гэтага рэгіёна.

Статыстыка насельніцтва (10 гадоў)[2]
Год1994200420142024
Колькасць людзей11 51212 36612 70312 131
Розніца +7,41 % +2,72 % −4,50 %
Статыстыка насельніцтва[2]
Год20232024
Колькасць людзей12 16912 131
Розніца−0,31 %

Паводле перапісу 1910 года колькасць насельніцтва горада налічвала 3 288 чалавек: 1640 славакаў, 1168 венграў, 341 немец і 120 цыганаў.

Паводле перапісу 2001 года колькасць насельніцтва горада налічвала 12 290 чалавек. Нацыянальны склад: 90,62 % — славакі, 6,40 % — цыганы, 0,48 % — чэхі і 0,14 % — русіны[3]. Рэлігійны склад: 70,48 % — рыма-каталікі, 10,53 % — грэка-католікі, 5,14 % — людзі без прыналежнасці да рэлігіі і 4,16 % — лютэране[3].

  • Гатычны касцёл Св. Яна Хрысціцеля
  • Лютэранская кірха
  • Уніяцкая царква
  • Праваслаўная царква
  • Ратуша

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Počet obyvateľov podľa pohlavia - obce (ročne) [om7101rr]Bratislava: ŠÚ SR, 2025. Праверана 24 красавіка 2025.
  2. а б Počet obyvateľov podľa pohlavia - obce (ročne) [om7101rr_obce=AREAS_SK]. Statistical Office of the Slovak Republic (31 сакавіка 2025). Праверана 31 сакавіка 2025.
  3. а б Municipal Statistics(недаступная спасылка). Statistical Office of the Slovak republic (15 снежня 2007). Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2007. Праверана 21 кастрычніка 2014.