Горад Сале

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Каардынаты: 34°02′ пн. ш. 6°48′ з. д. / 34.033333° пн. ш. 6.8° з. д. (G) (O) (Я) Сале — адзін з найбуйнейшых гарадоў Марока, які ўтварае разам з Рабатам сталічную агламерацыю. Размешчаны на беразе Атлантыкі ў вусце ракі Бу-Рэгрэг, якая аддзяляе яго ад сталіцы дзяржавы. Нас. 903 тыс. жых. (2007).

У Сярэднявечча Сале (заснаваны ў X стагоддзі на месцы старажытнарымскага горада Сала) служыў найбуйнейшым портам Марока. У 1627 г. становіцца логавам берберыйскіх піратаў і цэнтрам своеасаблівай пірацкай рэспублікі. Нават Рабат у той час прызнаваў валадарства піратаў. «Горад карсараў» неаднаразова абстрэльваўся з гармат еўрапейскімі флатыліямі. Пра сваё паланенне салейскімі піратамі распавядае Рабінзон Круза. У XIX стагоддзі гавань Сале абмялела і порт быў закрыты.