Сале

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сале
араб. ‫سلا‬‎‎
ср.-атл. там.: ⵙⵍⴰ
Сцяг
Сцяг
Monuments de Salé.png
Краіна
Каардынаты
Вышыня цэнтра
116 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 850 403 чал. (2014)
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
11000
Афіцыйны сайт
Сале на карце Марока
Сале (Марока)
Сале

Сале́[1] — адзін з найбуйнейшых гарадоў Марока, які ўтварае разам з Рабатам сталічную агламерацыю. Размешчаны на беразе Атлантыкі ў вусце ракі Бу-Рэгрэг, якая аддзяляе яго ад сталіцы дзяржавы. Насельніцтва 903 тыс. жых. (2007).

У Сярэднявечча Сале (заснаваны ў X стагоддзі на месцы старажытнарымскага горада Сала) служыў найбуйнейшым портам Марока. У 1627 годзе становіцца логавам берберыйскіх піратаў і цэнтрам своеасаблівай пірацкай рэспублікі. Нават Рабат у той час прызнаваў валадарства піратаў. «Горад карсараў» неаднаразова абстрэльваўся з гармат еўрапейскімі флатыліямі. Пра сваё паланенне салейскімі піратамі распавядае Рабінзон Круза. У XIX стагоддзі гавань Сале абмялела і порт быў закрыты.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]