Перайсці да зместу

Суджа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Суджа)
Горад
Суджа
руск.: Суджа[1]
51°11′29″ пн. ш. 35°16′14″ у. д.HGЯO
Краіна
Рэгіён Курская вобласць
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1664
Першая згадка XVII стагоддзе
Вышыня цэнтра 135 м
Часавы пояс UTC+03:00
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 4 941 чал. (1 студзеня 2024)[3]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 47143
Паштовы індэкс 307800
sudzha.gosuslugi.ru (руск.)
Паказаць/схаваць карты
Суджа (Расія)
Суджа
Суджа
Суджа (Курская вобласць)
Суджа
Суджа

Суджа (руск.: Суджа) — горад у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Суджанскага раёна Курскай вобласці. Горад размешчаны на тэрасе рэк Суджа і Алёшня (басейн Дняпра), за 105 км ад Курска.

Заснавана на Вішнёвым гарадзішчы перасяленцамі з Рэчы Паспалітай у 1661 годзе, пераважна праваслаўнымі ўкраінцамі (чаркасамі)[4]. Была ўмацавана земляным валам (пазней збудаваны астрог, які неаднаразова перабудоўваўся), да 1664 года кіравалася выбарным атаманам з ліку жыхароў. У 1664 уведзена ваяводскае кіраванне, у 1665 вызначаны межы Суджанскага павета. Да 1765 года соценны горад Сумскага слабадскога казацкага палка (сфармаваны ў 1651).

Павятовы горад Кіеўскай губерні ў 1708—1727 гадах, уваходзіў у Абаянскую правінцыю (паміж 1708 і 1719), Белгародскую правінцыю (1719—1727). Павятовы горад Белгародскай правінцыі Белгародскай губерні (1727—1779), Курскай губерні (1779—1924; да 1796 Курскае намесніцтва). Да 1751 года мясцовыя жыхары карысталіся правам бяспошліннага вінакурэння. У XVIII—XIX стст. важны гандлёвы цэнтр для мясцовай аграрнай акругі (збыт хлеба, жывёлы, рыбы, дзёгцю, садавіны, ботаў, металічных вырабаў і інш.). Развіваліся рамёствы, жыхары займаліся таксама хлебаробствам.

У 1910 годзе ў Суджы адкрыта дывановая школа-майстэрня (промысел здаўна існаваў у Суджанскім павеце). У 1893 годзе адкрыты рух па чыгуначнай лініі Коранева — Суджа (вузкакалейная; разабрана ў 1920-я гады), у 1911 — па лініі Льгоў — Готня, якая прайшла праз Суджу.

У пачатку снежня 1917 года ўладу захапілі бальшавікі. У красавіку — лістападзе 1918 года Суджа была занята войскамі Германскай імперыі і ўкраінскімі войскамі. 15 чэрвеня 1918 года ўключана ўрадам Паўла Скарападскага ў склад Украінскай дзяржавы. 22 лістапада 1918 года занята савецкай 2-й Украінскай паўстанцкай дывізіяй. У лістападзе 1918 — студзені 1919 года ў Суджы размяшчаўася Часовы рабоча-сялянскі ўрад Украіны. У жніўні 1919 года занята Узброенымі сіламі Поўдня Расіі, у ходзе баёў у жніўні — верасні некалькі разоў пераходзіла з рук у рукі, 26 лістапада 1919 занята часцямі Чырвонай Арміі.

З снежня 1922 года ў складзе РСФСР. Валасны цэнтр Льгоўскага павета Курскай губерні (1924-1928). Раённы цэнтр Льгоўскай акругі Цэнтральначарназёмнай вобласці (1928-1930), Цэнтральначарназёмнай вобласці (1930-1934), з 1934 Курскай вобласці.

У Другую сусветную вайну з 18 кастрычніка 1941 года пад акупацыяй Германіі. Вызвалена войскамі Варонежскага фронту Чырвонай Арміі 3 сакавіка 1943 года ў ходзе Харкаўскай наступальнай аперацыі.

6 жніўня 2024 года ў сувязі з уварваннем Расіі ва Украіну ў Суджы пачаліся баі, 8 жніўня большая частка горада была занята Узброенымі сіламі Украіны. 14 жніўня Суджа была акупавана Украінай[5]. 13 сакавіка 2025 года Міністэрства абароны Расіі заявіла аб вызваленні Суджы.

Год Колькасць
1856 4 500 [6]
1897 7 400 [6]
1913 12 800
1923 3 465 [7]
1931 6 900 [6]
1939 3 674 [8]
1959 4 004 [9]
1970 6 197 [10]
1979 7 185 [11]
Год Колькасць
1989 7 487 [12]
1992 7 900 [6]
1996 8 000 [6]
1998 8 000 [6]
2001 7 700 [6]
2002 7 045 [13]
2003 7 000 [6]
2005 6 800 [6]
2006 6 700 [6]
Год Колькасць
2007 6 700 [6]
2009 6 634 [14]
2010 6 036 [15]
2011 6 000 [6]
2012 5 852 [16]
2013 5 762 [17]
2014 5 722 [18]
2015 5 684 [19]
2016 5 648 [20]
Год Колькасць
2017 5 738 [21]
2018 5 759 [22]
2019 5 657 [23]
2020 5 646 [24]
2021 5 127 [25]
2023 5 045 [26]
2024 4 941 [3]

Заводы трактарных агрэгатаў, будаўнічых матэрыялаў, харчовая прамысловасць.

  1. https://sudzha.gosuslugi.ru/
  2. АКТМУ. 179/2016. Цэнтральная ФА Праверана 28 кастрычніка 2016.
  3. а б Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2024 годаРосстат, 2024.
  4. И. П. Бабин. История основания города Суджи. old-kursk.ru. Праверана 20 жніўня 2024.
  5. Главком ВСУ: завершены «поиск и уничтожение противника» в городе Суджа в Курской области (руск.). Meduza. Праверана 20 жніўня 2024.
  6. а б в г д е ё ж з і к л http://www.MojGorod.ru/kursk_obl/sudzha/index.html
  7. Курский губернский статистический отдел. Население городов Курской губернии по переписям 1920 и 1923 годов. [Вып. 3]. - Курск, 1927.
  8. http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus_pop_39_3.php
  9. http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus59_reg2.phpДемоскоп Weekly.
  10. http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus70_reg2.phpДемоскоп Weekly.
  11. http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus79_reg2.phpДемоскоп Weekly.
  12. http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus89_reg2.php
  13. http://www.perepis2002.ru/ct/doc/1_TOM_01_04.xls
  14. http://www.gks.ru/bgd/regl/B09_109/IssWWW.exe/Stg/d01/tabl-21-09.xls
  15. http://kurskstat.gks.ru/wps/wcm/connect/rosstat_ts/kurskstat/resources/ee617b804e86dcf6bf81ffb8fc91c3ba/том%201.pdf
  16. http://www.gks.ru/free_doc/doc_2012/bul_dr/mun_obr2012.rar
  17. Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2013 года. Таблица 33. Численность населения городских округов, муниципальных районов, городских и сельских поселений, городских населённых пунктов, сельских населённых пунктовРосстат, 2013. — 528 с.
  18. http://www.gks.ru/free_doc/doc_2014/bul_dr/mun_obr2014.rar
  19. http://www.gks.ru/free_doc/doc_2015/bul_dr/mun_obr2015.rar
  20. http://www.gks.ru/free_doc/doc_2016/bul_dr/mun_obr2016.rar — 2018.
  21. Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2017 годаМ.: Росстат, 2017.
  22. Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 годаМ.: Росстат, 2018.
  23. http://www.gks.ru/free_doc/doc_2019/bul_dr/mun_obr2019.rar
  24. https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/CcG8qBhP/mun_obr2020.rar
  25. Итоги Всероссийской переписи населения 2020 года (по состоянию на 1 октября 2021 года)
  26. Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2023 года. Праверана 1 сакавіка 2024.