Чарамісінава
Выгляд
Пасёлак гарадскога тыпу
Чарамісінава
|
Чарамісінава (руск.: Череми́синово) — пасёлак гарадскога тыпу, адміністрацыйны цэнтр Чарамісінаўскага раёна Курскай вобласці Расіі. Размешчаны недалёка ад ракі Цім (басейн Дона), за 88 км па аўтамабільнай дарозе і 86 км па чыгунцы на паўночны ўсход ад Курска. Маслазавод. Інкубатарна-птушкагадоўчая станцыя. У пасёлку размешчана аднайменная чыгуначная станцыя аднапутнай цеплавознай лініі Курск — Варонеж (магістраль Варонеж — Кіеў). Таксама праз Чарамісінава праходзіць аўтамабільная дарога Курск — Шчыгры — Чарамісінава — Касторнае.