Конскі каштан звычайны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горкі каштан звычайны)
Конскі каштан звычайны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Aesculus hippocastanum L.

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  28721
NCBI  43364
EOL  582243
GRIN  t:1628
IPNI  781594-1
TPL  kew-2624517

Конскі каштан звычайны[3], Каштан конскі[4], Каштан[5] (Aesculus hippocastanum) — лістападнае дрэва падсямейства конскакаштанавых.

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Вышыня да 15-30 м. Крона раскідзістая. Лісце пальчатаскладанае, на доўгіх чараньках. Кветкі белыя, у прамастойных пірамідальных суквеццях. Плод — каробачка, пакрытая калючкамі. Садовыя формы адрозніваюцца сілуэтам кроны, афарбоўкай лісця і кветак.

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Радзіма Балканскі паўвостраў.

На Беларусі конскі каштан інтрадукаваны, выкарыстоўваецца на азеляненне гарадоў і пасёлкаў. Цвіце ў маі-чэрвені.

Значэнне[правіць | правіць зыходнік]

Кара, кветкі і плады ўжываюцца ў лекавых мэтах.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 9. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Назва Каштан конскі згодна з Я. П. Шмярко, І. П. Мазан. Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні. — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. — ISBN 5-343-00120-3.
  5. З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.