Конскі каштан звычайны [3] , Каштан конскі [4] , Каштан [5] (Aesculus hippocastanum ) — лістападнае дрэва падсямейства конскакаштанавых.
Вышыня да 15-30 м. Крона раскідзістая. Лісце пальчатаскладанае, на доўгіх чараньках. Кветкі белыя, у прамастойных пірамідальных суквеццях. Плод — каробачка , пакрытая калючкамі. Садовыя формы адрозніваюцца сілуэтам кроны, афарбоўкай лісця і кветак.
Радзіма Балканскі паўвостраў .
На Беларусі конскі каштан інтрадукаваны, выкарыстоўваецца на азеляненне гарадоў і пасёлкаў. Цвіце ў маі -чэрвені .
Кара, кветкі і плады ўжываюцца ў лекавых мэтах.
Зноскі
↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя» .
↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн. : «Наука и техника », 1967. — С. 9. — 160 с. — 2 350 экз.
↑ Назва Каштан конскі згодна з Я. П. Шмярко , І. П. Мазан . Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні. — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. — ISBN 5-343-00120-3 .
↑ З. Верас , Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924