Горная сітаўка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Горная сітаўка
GreyWagtail Kent.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Motacilla cinerea Tunstall, 1771

Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  178480
NCBI  56325
EOL  1050603
FW  369352

Го́рная сі́таўка, горная пліска (Motacilla cinerea) — птушка сямейства сітаўкавых (пліскавых).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня цела 18-20 см, размах крылаў 25-27 см. Нiз цела жоўты, верх цёмна-папялiсты. Доўгi, чорны хвост з белымi краямi, жоўтае надхвосце. У гнездавы час у самца i самкi жоўты колер больш яркi, у самца чорнае горла (узiмку белаватае), у самкi горла белае. Маладыя знiзу святлейшыя i больш шэрыя. Спеў — шчэбет з уплеценымi позывамі.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Арэал: Заходняя, Цэнтральная i Паўднёвая Еўропа, Фенаскандыя, Малая Азiя, Блізкі Усход, Азiя акрамя поўначы і поўдня. Жыве на рэках i ручаях з моцным цячэннем i камянiстым або галечным дном, радзей насяляе берагi азёр i раўнiнных рэк, сажалкi, каналы, звычайна парослыя дрэвамi i кустамi з густой травянiстай раслiннасцю. Можа жыць як у нiзiнах, так i ў гарах. У Татрах даходзiць да 1800-1950 м, на Алтаi — да 1500 м, у Грузii — да 3000 м, Таджыкiстане — 3500 м. На Беларусі вельмі рэдкі, выпадкова залётны від.

Папуляцыi ў паўднёвай i заходняй частках арэала аселыя, у паўночнай — пералётныя. Месцы зiмовак часткова ў межах гнездавога арэала, а таксама Паўднёвая i Усходняя Азiя, Фiлiпiны, Малайскi i Зондскi архіпелагі, Новая Гвiнея, Афрыка (ва Усходняй Афрыцы даходзіць да Малаві).

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Гняздо робіць у скальных шчылiнах або кучах камянёў, пад мастамi, у пабудовах пры вадзе, памiж каранямi або пад паваленымi дрэвамi — заўсёды прыкрытае зверху. Знешняя частка з няшчыльна ўкладзенага моху (акрамя таго з карэньчыкаў i лiстоў траў, спарадычна — са сцёблаў), наступны слой шчыльны, шарападобны, з карэньчыкаў i лiстоў траў, укладзеных па крузе, высцiлка з валосся i шэрсцi, часам пер'я.

Яйкi 4-6 (часам 3-8), асiметрычныя, белыя з жоўтым, зялёна-жоўтым, карычневым або шэра-ржава-карычневым адценнем; дробныя шматлiкiя плямы рудога, светла-карычневага, шэрага або шэра-жоўтага колеру, часта такiя густыя, што цалкам перакрываюць фон.

Падвiды[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с.: іл. ISBN 83-01-13187-X