Перайсці да зместу

Горынь (гурт)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горынь
Гады 2008 — нашыя дні
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Мова песень беларуская
Склад Наста Глушко
Галіна Друк
Тацяна Лук'янава
Аўгіння Сухаверхава
Наталля Ярмалінская
Былыя
ўдзельнікі
Юлія Літвінава
Ганна Якуш
Горынь на Фэйсбуку

«Го́рынь» — беларускі спеўны гурт.

Гурт «вырас» у 2008 годзе з агульных спеўных заняткаў пры РМГА «Студэнцкае этнаграфічнае таварыства». Рэпертуар гурта папаўняецца падчас этнаграфічных экспедыцый (іх Таварыства са дня свайго заснавання зладзіла ўжо больш за 20).[1] Вандруючы па Беларусі дзяўчаты імкнуцца вывучаць спеўную традыцыю напасрэдна ад яе носьбітаў. Таму і ў выкананні прытрымліваюцца прынцыпу спяваць без апрацовак, зберагаючы асаблівасці мовы, імкнуцца найбольш дакладна пераняць манеру спеву пэўнага рэгіёну. Рэпертуар гурта складаюць песні з розных рэгіёнаў Беларусі: Палесся, цэнтральнай і паўночнай Беларусі. Адраджаючы старажытныя святы, вывучаючы спрадвечныя рамёствы, спявачкі спрабуюць па-свойму вырашыць праблему пераемнасці і існавання традыцыйнай культуры ў гарадскім асяродку.[2]

«Горынню» на тэрыторыі Беларусі звалі чырвоныя баваўняныя ніткі для вышывання, якія прадавалі ў канцы ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя па беларускіх вёсках цыганы і габрэі. Назва нітак паходзіць ад нямецкага слова «garn», што значыць «пража».[1]

" „Горынь, гарына, горынка“ - так называюць на Беларусі адмысловыя чырвоныя ніткі для вышыўкі. Як чырвоны колер стаў сімвалічным для нацыянальнага строю - так і любоў да народнай песні чырвонай ніткай праходзіць праз усё нашае жыццё.[2] "
  • Да падай, Божа, ключы... (2012)

Да падай, Божа, ключы...

[правіць | правіць зыходнік]
Да падай, Божа, ключы. 2012

Песні веснавога цыклу. Распачынае альбом стрэчаньская песня. Ёсць таксама гукальныя, велікодныя, русальныя, юраўскія ды проста спевы, прымеркаваныя да вясны.[3]

Змест

  1. На моры вутка купалася (стрэчаньская) (в. Баранава, Старадарожскі р-н)
  2. Сам Бог пiва варыць (веснавая) (ад перасяленцаў Магілёўскай губерніі ў Сібіры)
  3. Ой, i хто з-за ворот клiчэ (веснавая) (в. Чэрнічы, Жыткавіцкі р-н)
  4. Волотар (велікодная) (Пінскі р-н)
  5. Чый то двор на пагурачку (велікодная) (в. Галаны, Талачынскі р-н)
  6. За новаю святлiцаю (веснавая) (в. Канчаны, Верхнядзвінскі р-н)
  7. Шось у лесе гукае (веснавая) (в. Казлы, Ельскі р-н)
  8. Цераз гай зеляненькi (веснавая) (Магілёўскі р-н)
  9. Загадка
  10. Я скакала-плясала (веснавая) (в. Стаўбун, Веткаўскі р-н)
  11. Йшла Юрова мацi мастамi (юраўская) (в. Глінная Слабада, Рэчыцкі р-н)
  12. Да мы Юр'я пачынаем (юраўская) (в. Феліксова, Лідскі р-н)
  13. На вулiцы, на шырокай (юраўская) (в. Феліксова, Лідскі р-н)
  14. Правяду русалачку я да бору (русальная) (в. Палічын, Любанскі р-н)
  15. Як пайду я маладзюсенька (траецкая) (в. Канчаны, Верхнядзвінскі р-н)

Удзел у фэстах

[правіць | правіць зыходнік]

2011

  • Цукеркавы фэст (Івянец, Беларусь)

2013

  • Багач (Вязынка, Беларусь)
  • VIII Міжнародны фальклёрны фестываль „Пакроўскія званы“ (Вільня, Літва)

2014

  • Гуканне вясны (Вязынка, Беларусь)
  • Рэгіянальны фэст традыцыйнай культуры „Зялёныя святкі“ (Магілёў, Беларусь)
  • Фэст „Кераміка Крэва“ (Крэва, Беларусь)

2015

Зноскі