Грабніца Цэцыліі Метэлы
Выгляд
Славутасць | |
Грабніца Цэцыліі Метэлы | |
---|---|
41°51′07″ пн. ш. 12°31′15″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне |
|
Архітэктурны стыль | старажытнарымская архітэктура[d] |
Дата пабудовы | каля 50 да н.э. |
Сайт | parcoarcheologicoappiaantica.it (італ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Грабніца Цэцыліі Метэлы (лац.: Caecilia Metella) — манументальнае збудаванне круглай формы на трэцім кіламетры Апіевай дарогі ў Рым.
Грабніца была ўзведзена каля 50 года да н. э. для Цэцыліі Метэлы, дачкі консула Квінта Цэцылія Метэла Крэтыка, жонкі сына Краса. Збудаванне, абліцаванае звонку траверцінам, мае выгляд вежы цыліндрычнай формы (29 м у дыяметры, вышынёй 11 м).
Грабніца ў XI стагоддзі выкарыстоўваўся ў абарончых мэтах графамі Тускулумскімі. У 1299 годзе рымскае знатнае сямейства Каэтані нязначна перабудавала грабніцу (былі дабудаваны зубцы), ператварыўшы яе ў вежу крэпасці (лац.: castrum Caetani). Саркафаг Цэцыліі Метэлы знаходзіцца цяпер у двары палацца Фарнезэ.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Henze, Anton. Kunstführer Rom. — Stuttgart: Reclam, 1994. — ISBN 3-15-010402-5.
- Піранезі. Le antichità Romane, 1756. T. 3, tav. Tav. XLIX-LIV
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Грабніца Цэцыліі Метэлы