Палацца Фарнезэ

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Пра іншыя маёнткі роду Фарнезэ гл. віла Фарнезэ і віла Фарнезіна.
Сучасны выгляд Палацца Фарнезэ — пасольства Францыі

Палацца Фарнезэ (італ.: Palazzo Farnese) — рымскі палац (палацца), лічыцца адным з узораў рэнесанснага стылю. Ужо больш за стагоддзе ў палацы размяшчаецца пасольства Францыі.

Стварэнне палацца Фарнезэ звязана з імёнамі Антоніа да Сангала Малодшага, Мікеланджэла і Віньёлы. Да 1546 года будаўніцтва вёў Антоніа да Сангала. Ён пабудаваў трохпавярховы будынак, праз парадны ўваход якога, размешчаны ў цэнтры, адкрываўся від на ўнутраны дворык, а адтуль — праз аркаду лоджыі — на Тыбр. Была нават ідэя пабудаваць мост, які звязаў бы палацца Фарнезэ з вілай Фарнезіна, якая знаходзіцца на процілеглым беразе ракі і належала той жа сям'і. Мікеланджэла, які ўзначаліў працу ў 1546 годзе, унёс шэраг змен, у прыватнасці дапоўніў галоўны фасад велізарным карнізам, які выступае наперад і надае яму манументальнасць і завершанасць. Фасад з боку віа Джуліа створаны Віньёлай.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Каардынаты: 41°53′41″ пн. ш. 12°28′15″ у. д. / 41.894722° пн. ш. 12.470833° у. д. (G) (O) (Я)