Граматнасць

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Узровень пісьменнасці паводле краін свету (даныя Праграмы развіцця ААН за 2009 год)

Гра́матнасць, або пісьме́ннасць. Традыцыйна пад «пісьменны» маюць на ўвазе чалавека, які ўмее чытаць і пісаць, ці толькі чытаць, на якой-небудзь мове. У сучасным сэнсе гэта азначае здольнасць пісаць згодна з ўстаноўленымі нормамі граматыкі і правапісу. Людзей, якія ўмеюць толькі чытаць, таксама называюць «паўпісьменнымі». У статыстыцы пад пісьменнасцю разумеецца здольнасць чалавека прачытаць, зразумець і напісаць кароткі прасты тэкст, які тычыцца яго штодзённага жыцця. Узровень пісьменнасці дарослага насельніцтва — доля пісьменных ва ўзросце 15 год і болей. Індэкс пісьменнасці (які часам называецца проста пісьменнасць) пэўнага народу ёсць адносіна ліку пісьменных да колькасці ўсяго насельніцтва.