Перайсці да зместу

Праграма развіцця ААН

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праграма развіцця ААН
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр
Тып арганізацыі United Nations programmes and funds[d]
Афіцыйныя мовы англійская, іспанская, руская, французская, кітайская і арабская
Заснаванне
Дата заснавання 1965[2]
Матчыная арганізацыя Генеральная Асамблея ААН
Член у
undp.org (англ.)​ (ісп.)​ (фр.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Праграма развіцця ААН (ПРААН, англ.: the United Nations Development Programme, UNDP) — арганізацыя пры ААН па аказанні дапамогі краінам-удзельніцам у галіне развіцця. ПРААН аказвае дапамогу ўрадам у правядзенні пошукаў і даследаванняў прыродных рэсурсаў, у стварэнні навучальных устаноў, у развіцці энергетычных рэсурсаў, дае кансультацыйныя і экспертныя паслугі, навучае спецыялістаў, пастаўляе абсталяванне і г. д. Дапамога ПРААН бязвыплатная.

ПРААН была створана ў 1965 годзе ў выніку зліцця Спецыяльнага фонду ААН, заснаванага ў 1958 годзе, і пашыранай праграмы тэхнічнай дапамогі, заснаванай у 1949 годзе. Фінансавыя сродкі ПРААН ўтворацца з добраахвотных укладаў удзельнікаў арганізацыі, якімі могуць быць краіны-члены або назіральнікі ААН, і іншых буйных міжнародных арганізацый. У цяперашні час такіх краін больш за 200.

У 1989 годзе ў мэтах прыцягнення ўвагі да пытанняў народанасельніцтва ПРААН прапанавала адзначаць Сусветны дзень народанасельніцтва.

Зноскі

  1. ↑ Global LEI Index Праверана 17 верасня 2024.
  2. ↑ https://www.undp.org/faqs
  3. ↑ https://web.archive.org/web/20230719093643/https://digitalpublicgoods.net/who-we-are/ Праверана 19 ліпеня 2023.
  4. ↑ https://www.ihsn.org/content/about/members