Гродзенская пагранічная група

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Гродзенская пагранічная група — тэрытарыяльны орган пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь. Ахоўвае ўчастак беларуска-польскай і беларуска-літоўскай мяжы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Фарміраванне Гродзенскага пагранічнага атрада пачалося 24 мая 1944 года ў Смаленскіх лясах, калі Савецкая Армія рыхтавалася да аперацыі Баграціён. На працягу 10 дзён фарміраванне атрада было скончана. Каля 2 месяцаў ішла падрыхтоўка атрада да выхаду на ахову Дзяржаўнай граніцы СССР. 28 ліпеня 1944 года пагранічны атрад у поўным складзе выступіў са станцыі Смаленск да месца пастаяннай дыслакацыі і 5 жніўня прыбыў на станцыю Гродна. Праз суткі асабовы склад камендатур і застаў выступіў ў раён праходжання дзяржаўнай граніцы СССР. 19 жніўня памежнікі ўсіх застаў выйшлі на ахову Дзяржаўнай граніцы СССР.

3 кастрычніка 1944 года атраду быў уручаны Баявы Чырвоны сцяг і Грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР. Дзень уручэння сцяга часці аб’яўлены святам пагранічнага атрада. 3 кастрычніка 1998 года ва ўрачыстай абстаноўцы Гродзенскаму пагранічнаму атраду быў уручаны новы беларускі Баявы сцяг.

У канцы 2009 года ў выніку рэфармавання гродзенскі пагранічны атрад быў перайменаваны ў гродзенскую пагранічную групу.

Падраздзяленні[правіць | правіць зыходнік]

На ўчастку Гродзенскай пагранічнай групы размешчана 14 пагранічных застаў, 3 пагранічныя пасты, пагранічная камендатура «Парэчча», а таксама 5 аддзяленняў пагранічнага кантролю:

Камандзіры[правіць | правіць зыходнік]

  • палкоўнік Канстанцін Моластаў

Асаблівыя даты[правіць | правіць зыходнік]

Днём часці прызначана 3 кастрычніка. У гэты дзень у 1944 годзе атраду быў уручаны сцяг часці.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]