Гродзенскі кансервавы завод
Гродзенскі кансервавы завод | |
---|---|
![]() | |
Тып | ААТ |
Заснаванне | 1958 |
Ранейшыя назвы | «Фруктов» |
Размяшчэнне |
![]() |
Галіна | харчовая прамысловасць |
Прадукцыя |
асарці закусачныя кансерваваныя гарошак агароднінны гарнірны грыбы тушаныя з гароднінай ікра з свежай гародніны ікра кабачковая кансерваваная капуста марынаваная кетчуп кансервы агароднінныя кансервы плодаагароднінныя мёд штучны напоі фруктовыя сок соус таматавы таматы кансерваваныя фасоля кансерваваная |
Матчына кампанія | УДП «Гроднопищепром» |
Сайт | fruktoff.com |
ААТ «Гро́дзенскі кансе́рвавы заво́д» — беларуская кампанія па вытворчасці прадуктаў харчавання, якая размешчана ў Гродна.[1][2]
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Заснаваны ў 1958 годзе, з’яўляецца адным з найбуйнейшых вытворцаў Рэспублікі Беларусь плодаагароднінных, садавінавых і ягадных кансерваў, сокаў і пюрэ. У 2008 годзе была завершана рэканструкцыя завода. Асартымент прадукцыі складае больш за 150 найменняў. Уся прадукцыя завода выпускаецца толькі ў шкле. На прадпрыемстве ўкаранёны сістэма менеджменту якасці ISO-9001 і сістэма кіравання якасцю і бяспекай харчовых прадуктаў на аснове прынцыпаў НАССР.[3]
Зноскі
- ↑ Гродненский консервный завод, УДП "Гроднопищепром" (руск.). 1info.by. Праверана 21 кастрычніка 2018.
- ↑ ОАО Гродненский консервный завод (руск.). epfr.by. Праверана 21 кастрычніка 2018.
- ↑ Гродненский консервный завод, УДП (руск.)(недаступная спасылка). Allbiz. Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2021. Праверана 21 кастрычніка 2018.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- fruktoff.com/ — афіцыйны сайт Гродзенскага кансервавага заводу