Гродзенскі тэхнікум фізічнай культуры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Гродзенскі тэхнікум фізічнай культуры — колішняя навучальная ўстанова ў Гродне.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гродзенскі тэхнікум фізічнай культуры заснаваны рашэннем № 9278-Р Савета народных камісараў СССР ад 25 ліпеня 1945 г. і падпарадкоўваўся Камітэту па справах фізічнай культуры і спорту пры СНК БССР. Фактычна ж праца тэхнікума (навучальныя заняткі) пачалася 4 сакавіка 1946 г. Арганізацыйны перыяд уключаў падрыхтоўку навучальных памяшканняў, інтэрнатаў, спартыўнай базы, падбор супрацоўнікаў і навучэнцаў[1].

Прыёмныя іспыты на першы курс вытрымалі 46 чалавек ва ўзросце ад 15 да 25 гадоў з адукацыйным цэнзам 6-7-9 класаў. Навучанне ў тэхнікуме было трохгадовым. Навучэнцам, якія мелі толькі 6-класную адукацыю, дазвалялася паралельна займацца ў вячэрняй школе, каб атрымаць атэстат пра няпоўную сярэднюю адукацыю і мець магчымасць здаваць дзяржаўныя экзамены ў ТФК. Да канца семестра са складу навучэнцаў выбылі 13 чалавек[1].

Тэхнікум меў свой навучальны корпус (на здымцы) плошчай 1100 м па вул. Кірава, д. 5, інтэрнат плошчай 600 м па вул. Шчорса, д. 9 (будынак не захаваўся)[2][1].

Навучальны план уключаў 11 прадметаў: гісторыю СССР, руская мова, літаратуру, анатомію, гігіену, псіхалогію, ваенную падрыхтоўку, гімнастыку, лёгкую атлетыку, спартыўныя гульні і закон аб пяцігадовым плане. Акрамя гэтага, планавалася правядзенне пазашкольнай (секцыйнай) працы па гімнастыцы, валейболе, лёгкай атлетыцы і плаванні[1].

Рашэннем выканкама гарадскога Савета дэпутатаў працоўных 6 кастрычніка 1950 г. тэхнікуму перададзена гімнастычная зала, якая раней была занятая таварыствам сляпых пад лінны цэх. Матэрыяльная база была слабой. Тэхнікум па-ранейшаму арандаваў спартыўную пляцоўку і стадыён у ДСТ «Лакаматыў» (цяперашні стадыён ГрДУ імя Я. Купалы па вул. Захарава)[1].

Гімнастычная зала памерам 11х14 м з вышынёй столі 5 м размяшчаўся па вул. К. Цэткін, дом 5 (цяпер вул. Дамініканская, будынак не захаваўся). У інтэрнаце пражывалі толькі 60 навучэнцаў, астатнія здымалі прыватныя кватэры[1].

У 1955 г. набор на 1-ы курс ужо не праводзіўся, бо было прынята рашэнне пра закрыццё Гродзенскага ТФК. Па заканчэнні 1955/1956 навучальнага года ў сувязі з ліквідацыяй Гомельскага тэхнікума фізкультуры былі пераведзены ў Гродна 80 навучэнцаў для працягу навучання на 3-м курсе[1].

У 1957 г. адбыўся апошні выпуск навучэнцаў паводле распараджэння Савета Міністраў БССР і Загаду Старшыні Камітэта па фізічнай культуры і спорту № 814 ад 9 жніўня 1957 г. Гродзенскі тэхнікум фізкультуры быў закрыты[1].

Навучальны корпус па вул. Кірава, д. 5 перададзены спартыўнай школе рабочай моладзі, спартзала па вул. К. Цэткін, д. 5 — гарадскому камітэту па справах фізічнай культуры і спорту, а інтэрнат па вул. Шчорса, д. 9 — заселена жыхарамі. Навучэнцы, якія вярнуліся пасля службы ў арміі, завяршалі навучанне ў тэхнікумах фізічнай культуры Віцебска, Бранска, Кішынёва[1].

Аднавіў сваю працу Гродзенскі тэхнікум фізічнай культуры ў 1963 годзе. Быў абвешчаны набор на базе восьмых класаў. Паспяхова здалі экзамены і былі залічаны на першы курс 100 навучэнцаў. З 1973 года наборы штогод складалі ўжо 330 навучэнцаў[1].

За перыяд з 1963 па 1992 гады было падрыхтавана больш 5700 спецыялістаў на дзённым аддзяленні і 550 чалавек на завочным[1].

Быў закрыты 25 мая 1992 года[1].

Вядомыя выпускнікі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж з і к л Григоревич В. В. ВКЛАД ТЕХНИКУМОВ ФИЗИЧЕСКОЙ КУЛЬТУРЫ В ПОДГОТОВКУ КАДРОВ ФИЗКУЛЬТУРНОГО ПРОФИЛЯ В БССР И БЕЛАРУСИ (1945—1992 г г .)
  2. Цяпер на гэтым месцы размяшчаюцца футбольныя пляцоўкі факультэта фізічнай культуры ГрДУ імя Янкі Купалы.