Грыгор Арамавіч Гурзадзян
Грыгор Арамавіч Гурзадзян | |
---|---|
арм.: Գրիգոր Գուրզադյան | |
Дата нараджэння | 15 кастрычніка 1922[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 лютага 2014 (91 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Vahe Gurzadyan[d] |
Род дзейнасці | астрафізік, празаік, выкладчык |
Навуковая сфера | астрафізіка і Q19614266? |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук |
Навуковае званне | прафесар, прафесар, |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды | |
Цытаты ў Вікіцытатніку | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Грыго́р Ара́мавіч Гурзадзя́н (арм.: Գրիգոր Գուրզադյան; 15 кастрычніка 1922, Багдад, Каралеўства Ірак — 22 лютага 2014, Ерэван, Арменія) — савецкі і армянскі астрафізік. Акадэмік АН Арменіі, кіраўнік армянскага цэнтра па касмічных даследаваннях. Член Міжнароднага астранамічнага саюза.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў армянскай сям’і ў сталіцы Ірака — Багдадзе. У 1939 годзе паступае ў Ерэванскі політэхнічны інстытут. У 1944 годзе робіцца аспірантам пад кіраўніцтвам Віктара Амбарцумяна па астрафізіцы. Знаходзіўся ў першасным навуковым штаце Бюраканскай абсерваторыі з дня яе заснавання ў 1946 годзе. У 1955 годзе робіцца доктарам фізіка-матэматычных навук. З 1957 года — прафесар.
Працаваў у сферы касмічнай астрафізікі і касмічнага прыборабудавання.
У канцы 1950-х група навукоўцаў з Бюраканскай абсерваторыі на чале з доктарам фізіка-матэматычных навук Грыгорам Гурзадзянам прыступіла да прац па стварэнні астрафізічнай апаратуры для працы ў касмічных умовах. Дэтэктар, створаны імі для вывучэння рэнтгенаўскага выпрамянення сонечнай кароны, быў усталяваны на балістычнай ракеце, першы запуск якой адбыўся 19 лютага 1961 года на сакрэтным ракетным палігоне Капусцін Яр. У 1960-я гады групай Гурзадзяна былі створаны і запушчаны ракетныя абсерваторыі серыі К-К2, К3, К4, развіты многія прынцыпы касмічнага прыборабудавання, стабілізацыі платформы тэлескопа ў касмічных умовах з дапамогай зорных датчыкаў. У гэты ж час была ўтворана лабараторыя і канструктарскае бюро ля сяла Гарні (пазней — Інстытут касмічнай астраноміі), які пачатак ствараць тэлескопы і абсерваторыі. Першай арбітальнай абсерваторыяй стаў «Арыён-1», ён быў усталяваны на першай касмічнай станцыі Салют-1. У снежні 1973 года, спраектаваная Грыгарам Гурзадзянам і яго калектывам, пазаатмасферная астрафізічная абсерваторыя «Арыён-2» на пілатаваным касмічным караблі «Саюз-13» была выведзена ў космас[3]. Менавіта тады былі ўпершыню атрыманы спектраграмы слабых зорак, планетарнай туманнасці, якія выявілі цэлы шэраг не вядомых у той час фактаў[4]. Грыгор Гурзадзян быўшы членам-карэспандэнтам (з 1965 года), а потым і акадэмікам АН Армянскай ССР (з 1986 года), з 1969 па 1977 гады з’яўляўся навуковым кіраўніком СКБ «Астра». Пазней, з 1977 па 2002 год кіраваў Гарнійскім косма-астрафізічным інстытутам.
У 2001 годзе Грыгор Гурзадзян быў ганаровым госцем, адзіным з краін СНД на святкаванні 40-годдзя палёту Гагарына ў Зорным мястэчку. У тым жа 2001 годзе на тэрыторыі інстытута ў Гарні быў створаны Музей космасу, у адкрыцці якога ўзялі ўдзел вядомыя навукоўцы, паэты, кіраўнікі акрэдытаваных у Арменіі дыпламатычных місій, лётчык-касманаўт, двойчы Герой Савецкага Саюза, вядомы навуковец, член-карэспандэнт Расійскай акадэміі навук Валянцін Лебедзеў. На падоранай ім кнізе, што расказвае пра працу ў космасе, Лебедзеў напісаў: Вялікаму сыну армянскага народа, які праклаў шлях у касмічную навуку. З глыбокай павагай і падзякай. Ваш вучань[4].
Кнігі
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар 250 навуковых прац.
- Звездные вспышки : Физика. Космогония / Г. А. Гурзадян, 559 с. ил. 22 см, М. Наука 1985
- Звездные хромосферы, или Дублет 2800 А MgII в астрофизике / Г. А. Гурзадян, 423 с. ил. 21 см, М. Наука 1984
- Планетарные туманности : Физика. Динамика / Г. А. Гурзадян ; Рос. АН, 750,[1] с., [4] л. ил. ил. 22 см, М. Наука 1993
- Теория межпланетных перелетов / Г. А. Гурзадян, 351,[1] с. ил. 22 см, М. Наука 1992
- Physics and Dynamics of Planetary Nebulae; Springer, 1997;ISBN 3-540-60965-2 [2]
- Theory of Interplanetary Flights; Gordon & Breach, 1996;ISBN 2-88449-074-4
- Space Dynamics, Francis & Taylor, 2002;ISBN 0-415-28202-0 [3].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Заслужаны дзеяч навукі АрмССР (1975)
- Ордэн «Знак Пашаны»
- Ордэн Святога Месропа Маштоца (2011)[5]
Зноскі
- ↑ а б в г д Армянская савецкая энцыклапедыя / пад рэд. Վ. Համբարձումյան, Կ. Խուդավերդյան — Հայկական հանրագիտարան հրատարակչություն, 1974.
- ↑ а б Հայկական համառոտ հանրագիտարան — Հայկական հանրագիտարան հրատարակչություն, 1990. — Т. 1.
- ↑ Голос Армении // Армянский отсек космонавтики(недаступная спасылка)
- ↑ а б Голос Армении //ГОРДИЛАСЬ БЫ ЛЮБАЯ СТРАНА… Архівавана 14 кастрычніка 2017.
- ↑ [1] Armenia Today // Серж Саргсян посетил Григора Гурзадяна Архівавана 4 сакавіка 2016.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 15 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1922 годзе
- Нарадзіліся ў Багдадзе
- Памерлі 22 лютага
- Памерлі ў 2014 годзе
- Памерлі ў Ерэване
- Дактары фізіка-матэматычных навук
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Кавалеры Ордэна Святога Месропа Маштоца
- Заслужаныя дзеячы навукі Армянскай ССР
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Астраномы СССР
- Астраномы XX стагоддзя