Грэмячынск
Выгляд
| Горад | |||||
| Грэмячынск | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| руск.: Гремячинск | |||||
|
|||||
| 58°34′ пн. ш. 57°50′ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Рэгіён | Пермскі край | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Заснаваны | 1941 | ||||
| Горад з | 1949 | ||||
| Вышыня цэнтра | 340 м | ||||
| Часавы пояс | UTC+5 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | ▼ 11 005[1] чалавек (2010) | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 34250 | ||||
| Паштовы індэкс | 618270 | ||||
| Аўтамабільны код | 59, 81, 159 | ||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Грэмячынск (руск.: Гремячинск) — горад (з 1949 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Грэмячынскага раёна Пермскага края. Насельніцтва 11,4 тыс. чалавек (2008). Заснаваны ў 1941 годзе.
Горад размешчаны па берагах рэчкі Грэмячая, якая ўпадае ў раку Вільву, прыток ракі Усьвы, за 176 км ад Пермі. За 6 км ад горада знаходзіцца бліжэйшая чыгуначная станцыя Баская (лінія Чусаўская — Салікамск).
Сярод прамысловасці вядучае месца займае лесаперапрацоўка, у горадзе працуюць таксама газакампрэсарная станцыя, завод «Аўтаспецабсталяванне». Здабыча вугалю спыненая, цагельня зачынена. Грэмячынск пастаўляе ў іншыя рэгіёны Расіі лес і піламатэрыялы, гаражнае абсталяванне, дроташвейныя машыны.
