Грэта Кнутсан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Грэта Кнутсан
Род дзейнасці пісьменніца, мастачка, перакладчыца, паэтка, эсэістка, мастацкі крытык
Дата нараджэння 10 лістапада 1899(1899-11-10)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 сакавіка 1983(1983-03-06)[1][4][…] (83 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Муж Трыстан Тцара
Дзеці Christophe Tzara[d]
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Грэта Кнутсан (швед. Greta Knutson-Tzara; 10 лістапада 1899 — 6 сакавіка 1983) — шведская мастачка, пісьменніца і паэтэса.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Грэта Кнутсан нарадзілася ў Стакгольме ў 1899 годзе. Яна была другім дзіцем Кнута і Сігнэ Андэрсан. Хоць яна паходзіла з багатай, культурнай сям’і і валодала некалькімі мовамі (шведскай, францускай і нямецкай), бацька не дазволіў ёй займацца лінгвістыкай, і тады яна навучылася жывапісу ў Kungliga Konsthögskolan і некаторы час наведвала Каралеўскую акадэмію свабодных мастацтваў. У 1920 годзе Грэта адправілася ў Парыж і год вучылася жывапісу ў французскага мастака і педагога Андрэ Лота. Яна так і засталася жыць у Парыжы, толькі зрэдку вяртаючыся ў Швецыю.

У 1923 ці 1924 годзе яна сустрэла Трыстана Тцара, 8 жнiўня 1925 гады выйшла за яго замуж, ў 1927 годзе ў іх нарадзіўся сын Крыстоф Тцара. Маючы багатую спадчыну, Грэта пабудавала дом на Манмартры. У гэтым доме збіраліся французскія мастакі, якія працавалі ў жанры сюррэалізму. Грэта, аднак, спачатку прытрымлівалася свайго стылю жывапісу. Яна пісала алеем, на яе большы ўплыў аказаў мадэрнізм, пост-кубізм і абстракцыянізм, а да сюррэалізму прыйшла ў 1930-х гадах. У 1928 годзе адбылася выстава яе карцін у Стакгольме.

У 1937 годзе Грэта і Трыстан разышліся, хоць афіцыйна шлюб быў скасаваны толькі ў 1942 годзе. З пачаткам Другой Сусветнай вайны Грэта пакінула Парыж і з’ехала на поўдзень Францыі, дзе ўступіла ў Французскі супраціў. Тут у Грэты быў працяглы раман з паэтам і ўдзельнікам французскага Супраціву Рэнэ Шарам. Грэта адышла ад сюррэалізму, зацікавіўшыся фенаменалогіяй, асабліва ідэямі філосафаў Эдмунда Гусерля і Марціна Хайдэгера. У яе карцінах пераважаюць класічныя тэмы — нацюрморты, інтэр’еры і партрэты.

Грэта Кнутсан праявіла сябе і як пісьменніца па мастацтвазнаўстве — яе артыкулы публікаваліся ў шведскім часопісе Konstrevy. Яна пісала таксама аповесці і вершы ў прозе. Разам з Гунарам Экелёфам яна перакладала шведскую літаратуру на французскую мову, і французскую літаратуру на шведскую мову.

У 1980 годзе адбылася апошняя выстава яе карцін у Thielska galleriet (Стакгольм). Тады ж яе лірыка была апублікаваная на нямецкай мове ў зборніку Bestien.

Апошнія гады мастачка пражыла ў Парыжы ў адзіноце. У 1983 годзе яна скончыла жыццё самагубствам.

Зноскі

  1. а б Greta Knutson — 2008.
  2. Greta Knutson-Tzara // Nationalencyklopedin — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б пасведчанне аб смерці
  4. Greta Knutson // KulturNav — 2015. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 26 лютага 2016.