Гуадалупэ (востраў)
| Гуадалупэ | |
|---|---|
| ісп. Guadalupe | |
Узбярэжжа | |
| Характарыстыкі | |
| Плошча | 244 км² |
| Насельніцтва | 150 чал. |
| Шчыльнасць насельніцтва | 0,61 чал./км² |
| Размяшчэнне | |
| 28°53′ пн. ш. 118°18′ з. д.HGЯO | |
| Акваторыя | Ціхі акіян |
| Краіна | |
Гуадалупэ (ісп.: Guadalupe) — востраў на паўночным захадзе Ціхага акіяна. Адміністрацыйна належыць да мексіканскага штата Ніжняя Каліфорнія. Плошча — 244 км². Насельніцтва (2008 г.) — 150 чал.

Востраў Гуадалупэ месціцца ў Ціхім акіяне за 256 км на захад ад берагоў Каліфарнійскага паўвострава. Даўжыня з поўначы на поўдзень — 34,6 км. Найбольшая шырыня — 11,7 км. Мае вулканічнае паходжанне. Рэльеф гарысты, са стромкімі скалістымі ўзвышэннямі. Гара Аўгуста дасягае 1297,5 м.
З-за засушлівага трапічнага клімата з сярэднегадавой колькасцю ападкаў 108,5 мм паўднёвая частка пустынная. На поўначы высокія горы затрымліваюць вільготныя атмасферныя масы, і колькасць ападкаў перавышае норму. Тут захаваліся невялікія па плошчы кіпарысавыя лясы, на крайнім паўночным беразе — пальмавы гай. Эндэмічная прырода вострава моцна пацярпела ад коз і катоў, увезеных кітабоямі ў XIX ст. У 2005 г. Гуадалупэ быў ачышчаны ад коз, аднак здзічэлыя каты працягваюць аказваць уздзеянне. Захаваліся калоніі марскіх птушак. На берагах спыняюцца ластаногія. Воды каля вострава лічацца адным з найлепшых месц у свеце для назірання за вялікай белай акулай.
На поўдні вострава дзейнічае метэаралагічная станцыя, ёсць паселішча мексіканскіх рыбакоў. З 2005 г. Гуадалупэ з’яўляўся біясферным запаведнікам.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гуадалупэ (востраў)- Guadalupe Island Conservation Fund Архівавана 11 лютага 2018.
