Гудрун Шыман
| Гудрун Шыман | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| шведск.: Gudrun Schyman | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
9 чэрвеня 1948[1][2][…] (78 гадоў) |
||||||
| Імя пры нараджэнні | шведск.: Gerd Gudrun Maria Schyman | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Партыя |
|
||||||
| Сайт | schyman.se (шведск.) | ||||||
Герд Гудрун Марыя Шыман (шведск.: Gerd Gudrun Maria Schyman, нар. 9 чэрвеня 1948, Тэбю, лен Стакгольм) — шведскі палітык. Заснавальніца партыі Фемінісцкая ініцыятыва, спікер у 2005—2011 гг. і лідар у 2013—2019 гг. Левай партыі ў 1993—2003 гг. Дэпутат Рыксдага ў 1988—2006 гадах ад лена Стакгольм
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]На парламенцкіх выбарах 20 верасня 1998 года Левая партыя пад кіраўніцтвам Гудрун Шыман атрымала 631 011 галасоў (12,0 %), што з’яўляецца лепшым яе вынікам за ўсю гісторыю.
У 2003 годзе Гудрун Шыман пакінула Левую партыю і ў 2005 годзе стварыла партыю Фемінісцкая ініцыятыва. На выбарах у Еўрапейскі парламент 25 мая 2014 года партыя атрымала 204 005 галасоў (5,5 %) і першы кандыдат у спісе партыі Сарая Пост атрымала мандат. На парламенцкіх выбарах 14 верасня 2014 года партыя атрымала 194 719 галасоў (3,12 %), не пераадолела выбарчы «парог» на дзяржаўнай акрузе ў 4 %, але атрымала месцы ў 13 муніцыпальных саветах, у тым ліку Стакгольма, Мальмё і Умеа. 10 лютага 2019 года Гудрун Шыман сышла ў адстаўку з пасады лідара партыі.
У 1998 годзе ў выдавецтве Fischer выйшла аўтабіяграфія «Gudrun Schyman: Människa, kvinna, mamma, älskarinna, partiledare». У ёй Гудрун Шыман прызналася ў праблемах на глебе алкагалізму. Яе шчырасць рэзка дадала папулярнасці. Прыняла ўдзел у кнізе Skål! 14 berättelser — hur det var, vad som hände och hur det är nu пісьменніцы Анн Цёрнблад, якая выйшла ў выдавецтве Sellin & partner ў 2009 годзе. У кнізе 14 вядомых людзей распавядаюць як алкаголь паўплываў на іх жыццё.
Зноскі
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 16 кастрычніка 2015.
- ↑ Gudrun Schyman // Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
- ↑ Schyman, Gerd Gudrun Maria // Sveriges befolkning 1990 — Ramsele: National Archives of Sweden, 2011. — ISBN 978-91-88366-91-7 Праверана 29 жніўня 2021.
- ↑ Gudrun Schyman lämnar Fi Праверана 1 красавіка 2022.
- ↑ Gudrun Schyman: ”Klimatkrisen är nu” Праверана 1 красавіка 2022.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гудрун Шыман